Затрыманы за сямейны скандал мужчына здзейсніў суіцыд у міліцэйскай машыне. 21.by

Затрыманы за сямейны скандал мужчына здзейсніў суіцыд у міліцэйскай машыне

06.07.2019 14:10 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота МУС з месца здарэння

У Кобрынскім раёне затрыманы міліцыяй мужчына скончыў жыццё самагубствам у службовай машыне. Пра гэта паведамляе ў сваім Тэлеграм-канале прэс-сакратарка МУС Вольга Чамаданава.

Паводле афіцыйнай інфармацыі, у ноч на 6 ліпеня следча-аператыўная група Кобрынскага РАУС прыехала на выклік у вёску Стрыгава. На месцы разбіральніцтва ўзнік сямейны скандал. Затрымалі мужчыну 1986 года нараджэння — за адміністратыўнае правапарушэнне. Раней ён неаднаразова меў праблемы з міліцыяй з такой самай нагоды.

Праваахоўнікі змясцілі яго ў адсек для затрыманых службовай машыны "ГАЗ" і там мужчына здзейсніў суіцыд.  Міліцыянты і медыкі хуткай спрабавалі яго рэанімаваць, але давялося канстатаваць смерць.

Кобрынскі РАСК праводзіць праверку на факце гэтага здарэння.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота МУС з месца здарэння У Кобрынскім раёне затрыманы міліцыяй мужчына скончыў жыццё самагубствам у службовай машыне. Пра гэта паведамляе ў сваім...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика