У дзень нараджэння жонкі 33-гадовы вясковец загінуў у міліцэйскай машыне
08.07.2019 16:48
—
Разное
|
Аднакласнікі / Дзмітрый Захарчэня “Не скажу, што зусім дрэнная сям’я. Рознае бывала, але не пілі, каб ляжаць. А Дзмітрый добры работнік: і плітку клаў у царкве, і па людзях. Прадукты заўсёды дзецям купляў, — кажа суседка загінулага Дзмітрыя Захарчэні. — А што там на самай справе адбылося… У вёсцы лічаць, што не сам ён. Гэта ж вёска… Тут розныя версіі ўжо. Але не вераць, што сам”. 33-гадовы будаўнік Дзмітрый Захарчэня У той вечар у сям’і Захарчэняў адзначалі дзень нараджэння жонкі Вольгі. Цяпер яна засталася адна з двума сынамі: аднаму пяць, другому сем гадоў. “Калі па святах выпіваюць, тады ва ўсіх праблемы з алкаголем ёсць”У Стрыгаве жыве каля 500 чалавек. У вёсцы свая школа і дзіцячы садок, дзве крамы, пошта, ферма. Суседзі Захарчэняў распавядаюць, што ў сям’і маглі выпіць і пасварыцца, але не больш за тое. Дзмітрый ужываў спіртнога не больш за іншых. У Стрыгаўскім дзіцячым садку — сярэдняй школе Еўрарадыё кажуць, што дзеці Захарчэняў былі дагледжаныя. У самагубства Дзмітрыя там таксама не вераць. “Калі па святах выпіваюць, тады ва ўсіх праблемы з алкаголем ёсць, — кажуць у школе. — Дзень нараджэння жонкі святкавалі, таму, як кажуць, былі нападпітку. Выпівалі, але ў вёсцы ніхто іх у ляжачым стане не бычыў. Не скажу, што быў агрэсіўным. Ён нармальны чалавек, і каб сам…Нават не ведаю. Усе ў шоку. Малады хлопец! Тут усе, каго не запытаецеся, не вераць, што сам мог [учыніць самагубства. — Еўрарадыё]”. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аднакласнікі / Дзмітрый Захарчэня “Не скажу, што зусім дрэнная сям’я. Рознае бывала, але не пілі, каб ляжаць. А Дзмітрый добры работнік: і плітку клаў у царкве, і...
|
|