Дыпламаты з РФ папрасілі сустрэчы з затрыманымі ў справе "крывавага салюта". 21.by

Дыпламаты з РФ папрасілі сустрэчы з затрыманымі ў справе "крывавага салюта"

08.07.2019 16:48 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


ТАСС

Расійскія дыпламаты папрасілі ў беларускіх уладаў сустрэчы з двума грамадзянамі РФ, якіх затрымалі ў справе інцыдэнту падчас салюту на Дзень Незалежнасці. Як паведамляе РІА "Новости" са спасылкай на прэс-службу расійскай амбасады, консульскія супрацоўнікі дыппрадстаўніцтва дапамагалі падлючыць да справы адвакатаў і запытвалі консульскі доступ.

Дыпламаты таксама заяўляюць, што ажыццяўляюць усе дзеянні, каб забяспечыць выкананне законных правоў затрыманых расіянаў.

3 ліпеня падчас святочнага салюта на Дзень Незалежнасці ў Мінску праз выбух феерверкавых вырабаў загінула жанчына, яшчэ 9 чалавек атрымалі раненні. Таксама выбуховай хваляй былі пашкоджаныя вокны ў навакольных дамах.

Паводле Міністэрства абароны Беларусі, снарады для салюта набывалі ў расійскай кампаніі "Пиро-Росс". Затрымалі дваіх супрацоўнікаў кампаніі, якія прыбылі ў Мінск для кансультавання вайскоўцаў у пытанні выкарыстання феерверкавых вырабаў.

Паводле адной з версіяў, снарады для салютаў расійскай вытворчасці былі няякасныя.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
ТАСС Расійскія дыпламаты папрасілі ў беларускіх уладаў сустрэчы з двума грамадзянамі РФ, якіх затрымалі ў справе інцыдэнту падчас салюту на Дзень Незалежнасці....
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика