У Сюлках свая атмасфера – арандатарская
09.07.2019 15:08
—
Разное
|
>
У такую спякоту застаць некага на падворку немагчыма – у хаце клопату не менш: прыгатаваць ежу, прыбраць… Але ёсць і тыя, хто нават у самы сонцапёк шчыруе на агародзе. Да такіх адносіцца Таццяна Шнайдэр. Статус арандатара за ёй замацаваўся больш за 15 гадоў таму. І кожны з іх цяпер непарыўна звязаны з працай на зямлі. Амаль трыццаць гадоў таму з Украіны ў Сюлкі пераехала сям’я Шнайдэраў: Таццяна, Міхаіл і іх маленькі сын. Потым нарадзіўся яшчэ адзін. Працавалі тут жа, у мясцовым калгасе. Вялі сваю гаспадарку. Але калі сыны падраслі і пачалі вучыцца, прыйшлося больш “круціцца”. Узялі 2,5 га зямлі (а потом пераехалі у дом акурат насупраць арандаванай плошчы). – Спачатку знаходзіліся і тыя, хто спрабаваў пераканаць нас у марнасці справы, у немагчымасці быць канкурэнтаздольнымі. Аднак ніякага спаборніцтва насамрэч няма (у Сюлках – яшчэ адзін арандатар Уладзімір Лысковіч. – аўт.), між намі ўстанавіліся добрасуседскія адносіны – гатовы заўсёды прыйсці на дапамогу адзін аднаму. Усё астатняе адгаворкі для тых, хто не хоча працаваць, – мяркуе арандатар. Арандаваныя градкі ўжо даўно справа не толькі Таццяны і Міхаіла. Да сумленных земляробаў далучылася нявестка Дар’я, дапамагаюць і сыны, а падтрымка маленькіх унукаў, смяецца гаспадыня, самая важная. Час ад часу наймаюць работнікаў. Спачатку большую частку плошчы адводзілі пад бульбу. Сеялі і зерневыя, і кармавыя культуры. Цяпер тут вырошчваюць усё, што ёсць на гародзе ў кожнай гаспадыні: бульбу, моркву, фасоль, цыбулю, капусту, клубніцы… У Каменцы гародніну Шнайдэры прадаюць падчас кірмашоў. Але ў асноўным арыентуюцца на брэсцкі рынак, дзе паспелі сябе зарэкамендаваць. З клубніцамі і ранняй бульбай (прыкладна пад цэнтнер) ужо не адзін рэйс зроблены да базара. Шнайдэры аддаюць перавагу гатунку “Уладар”. Спецыяльна загадзя прарошчваюць яго, садзяць, накрываюць спанбондам, каб у канцы мая можна было паспытаць першай бульбачкі. – Сёлета за некалькі дзён закупачная цана на духмяныя клубніцы ўпала з 3-4 да аднаго рубля, а потым нават і ніжэй. Смешная цана. А колькі намаганняў, каб вырасціць ягаду… – расчараваная Таццяна суцяшаецца толькі тым, што ў гэтым годзе на вялікі ўраджай і не разлічвалі – кусты толькі пачалі “радзіць” на новым месцы. Следам плануюць адпраўляць на базар агуркі, паглядаюць ужо і на моркву, там падцягнуцца часнок і буракі. Дакладнага графіка паездак з гароднінай у абластны цэнтр няма: калі сабралі, тады самае свежае і лепшае імчыць да пакупніка. Такое жаданне – прапанаваць першую гародніну – стымулюецца і больш высокім цэнамі. Але грошы не адзіны матыў арандатара. Вырошчваюць тут “як для сябе”: усё экалагічна чыста. Інакш нельга. Продаж гародніны дазваляецца пасля лабараторных праверак. Таму з надыходам вясны – уперад зямлі паклоны адбіваць ды пустазелле выцягваць. І так да самых белых “мух”. І нават зімой не спыняецца наладжаны працэс. На двары яшчэ лютуе мароз, а ў парніках ва ўсю зелянее расада. Але цяпер відаць здалёк, што ад вясковай дарогі цягнуцца роўныя і чысценькія радочкі амаль да самай рачулкі Крывуля. Але суседства з водным аб’ектам не спрашчае задачу: паліваць агарод трэба і трэба. Глеба тут лёгкая і, да задавальнення арандатара, расце ўсё, што ні пакладзеш. Ёсць на падворку трактар. Гаспадарліва абрабляюць і зямлю побач: не далі зарасці пустазеллем пустуючай суседскай сядзібе. Знаходзіцца час забегчы да дзвюх кароў, не абдзелены ўвагай і свінні… Без такой гаспадаркі ў вёсцы нельга. Наталля КАЎПАНЬКА. Фота Віталія ДУЛЕВІЧА. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У такую спякоту застаць некага на падворку немагчыма – у хаце клопату не менш: прыгатаваць Сообщение У Сюлках свая атмасфера – арандатарская появились сначала на...
|
|