Дзеля росквіту Беларусі. 21.by

Дзеля росквіту Беларусі

11.07.2019 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Сёння, 10 ліпеня, спаўняецца 25 гадоў,

як у Рэспубліцы Беларусь

быў выбраны першы

Прэзідэнт краіны.


Фото: belarus.by

Прэзідэнцкая форма кіравання была зацверджана Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь, якую Вярхоўны Савет прыняў 15 сакавіка 1994 года. А 10 ліпеня 1994 г. на першых выбарах прэзідэнта са значнай перавагай галасоў ім стаў Аляксандр Лукашэнка.

Выбары праходзілі ў два туры. Першы адбыўся 23 чэрвеня. Кандыдатамі з’яўляліся старшыня аграрнага саюза, Герой Сацыялістычнай Працы Аляксандр Дубко, Прэм’ер-міністр Вячаслаў Кебіч, дырэктар саўгаса “Гарадзец” Шклоўскага раёна, народны дэпутат Аляксандр Лукашэнка, сакратар ЦК партыі каму-ністаў Беларусі Васіль новікаў, кіраўнік БНФ “Адраджэнне” Зянон Пазняк і былы старшыня Вярхоўнага Савета Беларусі Станіслаў Шушкевіч. У першым туры найбольшую колькасць галасоў набралі Аляксандр Лукашэнка (44,82 %) і Вячаслаў Кебіч (17,33 %). 10 ліпеня выбаршчыкі пайшлі на другі тур галасавання. За Аляксандра Лукашэнку свой голас аддало 80,34 %, за Вячаслава Кебіча — 14,17 %. 20 ліпеня на спецыяльнай сесіі Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь адбылася інаўгурацыя першага Прэзідэнта Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі.

Як жа праходзілі выбары на Нясвіжчыне?

Раённая газета “Чырвоны сцяг” за 28 чэрвеня 1994 г. апублікавала паведамленне раённай выбарчай камісіі па выбарах прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Паводле яго, удзел у важным, лёсавызначальным мерапрыемстве прыняло 88,8  % выбаршчыкаў. За А.І. Дубко прагаласавала 8,2 %, за В.Ф. Кебіча — 9,4 %, А.Р. Лукашэнку — 43,8 %, В.М. Новікава — 2,1 %, З.С. Пазняка — 24,4 %, С.С. Шушкевіча — 8,9 %.

У “ЧС” за 12 ліпеня чытаю новае паведамленне. У другім туры выбараў у раёне ўдзел прынялі 31735 чалавек — 85,9 %. За В.Ф. Кебіча прагаласавала 9,8 %, за А.Р. Лукашэнку — 82,5 %, або 26094 чалавекі.

Вось што пісаў пра вынікі выбараў пісьменнік Васіль Быкаў: “Беларускі народ у сваёй масе напрыканцы ХХ стагоддзя меў клопат не так з праблемай адраджэння, як з праблемай выжывання… Важна было клапаціцца, як затрымацца на краі пагібелі, а не дбаць пра колішнюю веліч часоў ВКЛ. Народ тое адчуваў інстынктыўна і таму на першых прэзідэнцкіх выбарах у масе сваёй не пайшоў за Пазняком і БНФ з іх віртуальным нацыянал-дэмакратызмам, архаізацыяй і без таго не надта палагоджанай мовы, чым сталася, на думку некаторых, вяртанне да граматыкі Тарашкевіча. З часоў Тарашкевіча шмат што змянілася ў свеце, у тым ліку і ў беларускай мове, з  чым прагматычнаму палітыку немагчыма было не лічыцца. Народ пайшоў за жорсткім, напорыстым, прагматычным дырэктарам саўгаса, ідэі якога былі простыя… і  зразумелыя дарэшты” (“Доўгая дарога дадому”. ГА БТ “Кніга”. Мн, 2003).

Высокая актыўнасць грамадзян на выбарах тлумачыцца  стамленнем ад наступстваў сацыяльна-эканамічнага крызісу: росту беспрацоўя і пустых паліц магазінаў, ад карткаў і талонаў на самыя неабходныя тавары, ад разгулу злачыннасці… У 1994 годзе спад вытворчасці ў большасці галін народнай гаспадаркі склаў 30 — 50 % да ўзроўню 1990 г. На выбары ішлі з надзеяй: выбрацца з той ямы, у якой апынуўся працавіты беларускі народ па волі папулістаў, дэмагогаў, недальнабачных палітыкаў, стаць на  пэўны, цвёрды шлях, пазбавіцца ад разгубленасці і няўпэўненасці, акрэсліць мэту і шлях да яе.

Так і атрымалася. Прэзідэнтам была пастаўлена задача: пераадолець глыбокі эканамічны спад і сацыяльна-палітычныя ўзрушэнні, узняць на высокі ўзровень сельскую гаспадарку, вырашыўшы вострую праблему харчовай бяспекі краіны, стварыць квітнеючую сацыяльна арыентаваную дзяржаву. І беларусы ішлі да гэтай мэты, часам — з неймавернымі намаганнямі, церпячы паражэнні і радуючыся поспехам. Ужо ў 2000 г. прамысловая вытворчасць краіны дасягнула дакрызіснага 1990-га. З часам Беларусь, першая на постсавецкай прасторы, не толькі аднавіла даперабудовачны ўзровень развіцця эканомікі, але і ў два разы перавысіла яго. Як сведчаць вынікі мінулай пяцігодкі (2011 — 2015 гг.), валавы ўнутраны прадукт на душу насельніцтва вырас з 15,4 тыс. долараў ЗША ў 2010-м годзе да 17,7 тыс. у 2015-м. Доля малазабяспечанага насельніцтва з 7,3 % у 2011 г. знізілася да 5,1 % у 2015 г. Забяспечанасць жыллём вырасла з 24,6 м кв. на           1 чалавека ў 2010 г. да 26,5 м кв. у 2015 г.

У Мінскай вобласці ў 2000 г. было пабудавана 637 тыс. кв. м агульнай плошчы жылля, а ў 2015-м яго было ўведзена 1445,1 тыс. кв. м. У стварэнне харчовай бяспекі сталічны рэ-гіён таксама зрабіў вялікі ўклад. У 2000 г. сельгасарганізацыі вобласці сабралі 1100984 т збожжавых і зернебабовых, у 2015-м — 2059415 тон. Ура-джайнасць адпаведна вырасла з 27,7 да 38,7 ц/га. Нясвіжскі раён у 2000-м меў валавы збор збожжа 91225 т, у 2015-м — 170554 тоны.

Можна прыводзіць яшчэ шмат лічбаў і параўнанняў. Яскрава бачна: краіна зрабіла велізарны крок наперад. Цяпер, маючы магчымасці, беларусы многае робяць для адраджэння народных традыцый, аднаўлення помнікаў гісторыі, архітэктуры, культуры, для развіцця ўсіх накірункаў сацыяльнай сферы. Мы жывём і працуем дзеля таго, каб родная Беларусь квітнела і мацнела.

Тамара ПРАЛЬ-ГУЛЬ.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сёння, 10 ліпеня, спаўняецца 25 гадоў, як у Рэспубліцы Беларусь быў выбраны першы Прэзідэнт краіны. Прэзідэнцкая форма кіравання была зацверджана
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика