12 ліпеня – 75-я гадавіна вызвалення Верхнядзвінскага раёна. 21.by

12 ліпеня – 75-я гадавіна вызвалення Верхнядзвінскага раёна

12.07.2019 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

>

Памятник

Вызваленне Верхнядзвіншчыны пачалося 30 чэрвеня 1944 года. У аперацыі прымалі ўдзел дывізіі 4-й ударнай, 6-й гвардзейскай, 51-й, 22-й армій (у яе складзе дзейнічаў 13-ты латышскі корпус), 5-ты танкавы корпус. Вось як расказвае аб гэтых па-дзеях кніга “Памяць”.
4 ліпеня адбылося перафарміраванне франтоў. Далейшая заслуга ў вызваленні раёна належыць 1-му Прыбалтыйскаму фронту, найбольш яго 4-й ударнай арміі. У вызваленні Дрысы ўдзельнічала таксама 6-я гвардзейская армія таго ж фронту. 22-я армія 2-га Прыбалтыйскага фронту вызваляла Асвейшчыну.
Падтрымліваючы наступленне суседзяў, моцны ўдар па праціўніку нанесла 332-я дывізія. У аперзводцы за 11 ліпеня налічваецца 40 вызваленых вёсак. Вызваліцеляў з 332-й у гэты дзень сустракалі ў Адамове і Забор’і, Нураве і Барсуках, Вадве, Моханаве і Касталомах. На наступны дзень, развіваючы поспех, дывізія за паўдня прайшла яшчэ 22 кіламетры і вызваліла 43 населеныя пункты ў міжрэччы Дзвіны і Дрысы. Жыхары Прудзінак і Ляшчылава, Хрусталёва і Ракусіна, Цястоў і Шайтарава маглі пачынаць мірнае жыццё.
На ўчастку 1115-га стралковага палка, які рухаўся ўздоўж Заходняй Дзвіны, фашысты арганізавалі ўпартае супраціўленне, замацаваўшыся ў лясным масіве, што цягнуўся ад Несцераў да Смулькава.
Полк нанёс сакрушальны ўдар у напрамку Дрысы, прарваў абарончы рубеж. Адначасова 270-я стралковая дывізія 6-й гвардзейскай арміі разграміла групоўку праціўніка на левым беразе Заходняй Дзвіны. Пасля інтэнсіўнага артабстрэлу 973-ці стралковы полк гэтай дзівізіі на досвітку 12 ліпеня фарсіраваў раку і распачаў вулічныя баі ў горадзе, аблегчыўшы тым самым перадавым часцям 4-й ударнай арміі задачу па вызваленні Дрысы. 332-я дывізія рапартавала ў штаб 4-й ударнай арміі: «12 ліпеня 1115-ты стралковы полк прарваў упартае супраціўленне праціўніка на рубяжах Несцеры — Барсукі — Хараброва, Смулькава — Спартак і м. Дрыса. У 13.15 перадавыя часці 7 палка ўварваліся ў м. Дрыса і ў 13.40 полк цалкам авалодаў м. Дрыса”.
378-я дывізія ачысціла ад гітлераўцаў усё міжрэчча Свольны і Дрысы да Асвейска-Полацкай шашы.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
> Вызваленне Верхнядзвіншчыны пачалося 30 чэрвеня 1944 года. У аперацыі прымалі ўдзел дывізіі 4-й ударнай, 6-й гвардзейскай, 51-й, 22-й армій (у яе складзе дзейнічаў 13-ты...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика