Год малой радзімы. Любай вёсцы прысвяцілі. 21.by

Год малой радзімы. Любай вёсцы прысвяцілі

13.07.2019 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

У адзін з сонечных летніх дзён на пляцоўцы перад Карцэвіцкім сельскім домам культуры было як ніколі мнагалюдна: гэта     цяперашнія і былыя вяскоўцы сабраліся на свята роднай вёскі пад назвай “Маленькі   куточак вялікай Радзімы”.

Вядучыя Крысціна Якавец і Дзіяна Крыўко, а таксама Сёмік і Сёмічыха, у ролях якіх выдатна выступілі Ірына і Павел Крыварот, артыстычна злучылі ўсе моманты свята ў адно цэлае, яскравае відовішча.

“Жадаем, каб у вашых хатах грошы вадзіліся, а ў полі жыта радзілася! Жадаем добрага году і добрага прыплоду!” — прывіталі гасцей свята Сёмік  і Сёмічыха. Яны таксама нагадалі, што свята праходзіць напярэдадні Дня Святой Тройцы — аднаго з галоўных праваслаўных свят.

Па сваім царкоўным статусе  яно знаходзіцца на другім месцы пасля Вялікадня. Па-іншаму гэта хрысціянскае свята называюць Сёмуха або Пяцідзясятніца, таму што яно прыходзіць да нас на пяцідзясяты дзень пасля Вялікадня. Гэта свята адзначаецца ў гонар Трыадзінага Бога (Айца, Сына і Святога духа).


Жыхарка Карцэвіч, былая свінарка мясцовай гаспадаркі С.А. Вініцкая
з праўнучкаю Ксюшаю

Да Сёмухі стараліся парабіць усе веснавыя сельскагаспадарчыя справы. Абыходзілі з хрэсным ходам вёску і палі. Напярэдадні чыста прыбіралі сядзібу, упрыгожвалі хату сімвалам жыцця і росквіту — галінкамі бярозы з лісткамі, якія толькі распусціліся.

Святкуецца Сёмуха тры дні. З сімвалам гэтага свята — бярозай — абыходзілі палі і агароды, каб не было засухі. Лічыцца, што гэта дрэва аддае людзям сваю сілу. На яго завязвалі стужкі і загадвалі жаданні, завівалі вянкі і нават варажылі. І на карцэвіцкім свяце бярозка заняла сваё ганаровае месца. Усім яго ўдзельнікам прапаноўвалася завязаць на яе стужкі і загадаць жаданне для жыхароў Карцэвіч.

Пачэснымі гасцямі вясковага фэсту сталі кіраўнік справамі  Нясвіжскага сельвыканкама Алена Цвірко і старшыня прафкама ААТ ”Нясвіжскі райаграсэрвіс” Святлана Антончык. Яны павіншавалі вяскоўцаў і завязалі на святочнай бярозцы свае стужкі.


Момант свята. Спявае Карына Шумейка
ў суправаджэнні вакальнай групы “Дамісолька”


У дзень свята роднай вёскі стварылася маладая сям’я Яўгена і Вікторыі Крыўко

Па словах вядучых свята, згодна з архіўнымі запісамі, Карцэвічы вядомы з 1605 года. Карцова — вёска маёнтка Малева ў Навагрудскім ваяводстве. З 1921 па 1939 гг. знаходзілася ў складзе Польшчы, у Ланскай гміне Слуцкага павета. З 1940 г. — у складзе  Баранавіцкай вобласці. І ўжо з 1954 года — у Нясвіжскім раёне Мінскай вобласці.

Існуе паданне, што назва вёскі Карцэвічы пайшла з даўніх часоў, калі людзі вырашылі асесці на гэтым прыгожым месцы, багатым на звяроў, птушак, рыбу. Некалі на гэтым месцы рос густы вялізны лес. А калі яго карчавалі, то шмат карчоў заставалася. Вось і назва пайшла — Карцова, а затым — Карцэвічы.

Існуе яшчэ адна краязнаўчая згадка. Некалі князь Радзівіл  вельмі любіў вялікія конныя паляванні ў парку Альба. І  дзеля гэтага загадаў перанесці сялян-скія паселішчы далей, каб не перашкаджалі паляванню. І продкі цяперашніх карцоўцаў паказалі сябе як сапраўдныя працаўнікі. Змаглі “вырабіць лес на ворыва”. Так з’явілася вёска Карцэвічы — цяперашняя вуліца Савецкая. А вось ужо ў пачатку 60-х гадоў, калі пачалося ссяленне з хутароў, вуліца Піянерская  амаль уся была перанесена з хутара Грыдзева.

Навокал Карцэвіч было шмат хутароў, і нельга расказаць пра ўсе, але пра іх можна многа даведацца ў края-знаўчым музеі Карцэвіц-кай СШ, для якога вельмі шмат цікавай інфармацыі сабрала настаўніца беларускай мовы і літаратуры, краязнаўца Наталля Плакса.


Вяскоўцы дружна сабраліся на свята роднай вёскі

Асобна была ўшанавана памяць ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, на франтах якой ваявалі амаль усе мужчыны вёскі. Час зацягнуў раны ад тых страшных падзей, але не перакрэсліў людскую памяць. Больш за 40 год назад вучні мясцовай школы разбілі сквер Памяці ў гонар загінуўшых зем-лякоў. І сёння жывуць у вёсцы дзеці, унукі і праўнукі ветэранаў і тых, хто загінуў на фронце дзеля міру на нашай зямлі. На вялікі жаль, у Карцэвічах не засталося ніводнага ветэрана — сведкі той гераічнай і грознай пары. Але і сёння  з павагай  узгадваюцца імёны тых, хто прайшоў са зброяй у руках па ваенных дарогах.

У іх гонар прагучала пранікнёнае “Даваеннае танга” ў выкананні жыхаркі Карцэвіч, былой настаўніцы Карцэвіцкай СШ Станіславы Вальчык.

У пасляваенны час вёска, як і ўся Беларусь, працавала на аднаўленні разбуранай вайной гаспадаркі. У 1949 годзе ў  Карцэвічах быў створаны калгас імя Мічурына. А ў 1951 годзе вёска ўвайшла ў склад калгаса “Радзіма”. Зараз яна ўваходзіць у ААТ “Нясвіжскі райаграсэрвіс”. Ветэранам сельгасвытворчасці былі ўручаны памятныя падарункі ад адміністрацыі таварыства. Гэта, напрыклад, аператары машыннага даення Н.М. Усовіч, А.А. Ігнатчык і М.М. Вінц, механізатар М.С. Усовіч, паляводы З.П. Крыўко, В.А. Жураўская, С.А. Драчан, В.С. Богдан, жывёлавод М.А. Целяховіч, повар сталовай мясцовай гаспадаркі А.І. Жураўская і іншыя карцоўцы.

Сёння вёска па праву ганарыцца сваімі людзьмі, якія нарадзіліся або выраслі ў ёй. Яны дасягнулі пэўных вышынь і сваіх мар, разляцеліся па свеце, але гэта не перашкаджае ім памятаць і любіць сваю вёсачку, сваю маленькую радзіму. Гэта выдатны майстар-кандытар Р.А. Баркоў-ская, дырэктар Капыльскага дома-інтэрната В.І. Гаціла, які да таго 25 год быў дырэктарам школы на Капыльшчыне. Усё жыццё прысвяцілі педагогіцы В.А. Капытка і яго сястра Т.А. Балога. Вячаслаў Антонавіч працаваў выкладчыкам у Гомельскім дзяржаўным універсітэце, а яго сястра Таццяна Антонаўна — дырэктарам беларускамоўнай  гімназіі ў Гомелі. Гэта і настаўніца гісторыі, выдатнік адукацыі, узнагароджаная медалём Францыска Скарыны, В.С. Хілько, падпалкоўнікі М.А. Драчан і А.В. Усовіч, намеснік галоўнага рэдактара раённай газеты “Нясвіжскія навіны” Соф’я Любанец, начальнік упраўлення каардынацыі службовай дзейнасці ўпраўлення па Мінскай вобласці дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз Віктар Гіпчык, былы галоўны ўрач бальніцы ў Калодзішчах В.Ф. Грабоўскі, былая настаўніца, краязнаўца, старшыня раённай арганізацыі ГА “Таварыства беларускай  мовы імя Францыска Скарыны” Наталля Плакса. Ужо 11-ы год яна вядзе рубрыку “Хвілінка нясвіжа-знаўства” на раённым радыё. Урывак з адной з іх, прысвечанай менавіта Карцэвічам, прысутныя змаглі пачуць на свяце.

Яшчэ адзін гонар вёскі — прыгожая сярэдняя школа. Яна адчыніла свае дзверы ў 1974 годзе. Першым дырэктарам быў А.Ц. Яўзрэзаў. Сёлета Карцэвіцкая СШ адзначае свой юбілей — 45 год. За гэты час з яе сцен выйшла не адна сотня выдатных вучняў — дактароў, інжынераў, настаўнікаў. Дарэчы, менавіта вялікую колькасць настаўнікаў далі Карцэвічы нашай Беларусі. Гэта і дырэктары школ, і завучы, і выкладчыкі навучальных устаноў, і работнікі раённага ўпраўлення па адукацыі, спорце і турызме, і выхавацелі дзіцячых садкоў. Амаль у кожнай хаце ёсць нехта, хто звязаў сваё жыццё з адукацыяй.

Для землякоў спявае Станіслава Вальчык

Сёння ў Карцэвічах жывуць настаўнікі-пенсіянеры, якія аддалі працы ў мясцовай школе сваё жыццё, выхавалі не адно пакаленне. Многія былыя вучні з цеплынёй і павагай успамінаюць настаўніцу гісторыі, былога завуча школы С.Г. Вальчык, настаўніка замежнай мовы У.Дз. Бруя, настаўніцу хіміі, былога дырэктара школы Н.Я. Бруй, настаўніка фізкультуры М.А. Ладзяту, настаўніка фізікі, таксама былога дырэктара А.І. Сідаровіча і самага старэйшага педагога, настаўніцу рускай мовы і літаратуры Л.Ф. Кавалёву.

Ад імя настаўнікаў-ветэранаў перад прысутнымі выступіла і павіншавала іх са святам вёскі былы дырэктар Карцэвіцкай СШ Н.Я. Бруй. У свой час яна прыехала разам са сваёй маладой сям’ёй працаваць у новапабудаваную школу і  да сённяшняга дня так і засталася тут жыць.

У сваю чаргу, землякоў павіншавала цяперашні дырэктар школы, таксама жыхарка Карцэвіч, А.В. Гесь, якая, акрамя таго, правяла ўзнагароджванне ветэранаў педагагічнай працы памятнымі падарункамі ад РК прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі.

Асаблівыя віншаванні прымалі на свяце шмат-дзетныя сем’і, дзякуючы якім сённяшнія Карцэвічы поўняцца шчаслівымі дзіцячымі галасамі і звонкім смехам. Гэта мнагадзетныя сем’і Васіля Васільевіча і Алены Сяргееўны Гегеня, дзе нарадзілася чацвёра дзетак (сям’я Гегеня была  пераможцай раённага конкурсу маладых сем’яў, а затым стала лепшай шматдзетнай     сям’ёй Нясвіжчыны), Аляксандра Мікалаевіча Драчана і Марыны Васільеўны Арцюх, якія выхоўваюць траіх хлапчукоў, Аляксандра Уладзіміравіча і  Ніны Васільеўны Ермаковіч, у якіх таксама трое дзетак. 4 дзяцей выхоў-ваюцца ў сям’і Алены Мікалаеўны Шушкевіч. Старэйшы з іх —  Сяргей — сёлетні выпускнік Карцэвіцкай СШ, а малодшы — Арсеній — пойдзе ў першы клас. У сям’і Таццяны Іванаўны Чарняўскай падрастае 3 дзяцей. Не так даўно ў лік жыхароў Карцэвіч улілася маладая  мнагадзетная  сям’я Юрыя Юр’евіча і  Анастасіі Уладзіміраўны Ціунчык, якія пераехалі з Капыльскага раёна.

З падзякай і вялікім гонарам  называліся сем’і, якія  шмат год крочаць разам  па жыцці. Больш за 20 год разам сем’і Аляксандра Віктаравіча і Сняжаны Мікалаеўны Крывашэевых, Юрыя Іванавіча і Марыны Вячаславаўны Шумейка, Мікалая Мікалаевіча і Алены Алегаўны Целяховіч, Сяргея Сяргеевіча і Наталлі Аркадзьеўны Дзігмунтовіч, Анатоля Мікалаевіча і Марыны Багуславаўны Ермаковіч, Аляксандра Сяргеевіча і Марыі Міхайлаўны Крыўко, Міхаіла Іосіфавіча і Людмілы Віктараўны Пратасевіч, Івана Георгіевіча і Зоі Піліпаўны Крыўко, Аляксандра Мікалаевіча і Юліі Анатольеўны Гаціла. 30 год сумеснага жыцця сёлета адзначаюць Аляксандр Аляксандравіч і Святлана  Казіміраўна Гаціла, Мікалай Яўгенавіч і Галіна Андрэеўна Антановіч.

Больш за 30 год  пражылі разам Аляксандр Канстанцінавіч           і Наталля Уладзіміраўна Камаровы, Сяргей Іванавіч і Лілія Віктараўна Гаціла, Віктар Імпалітавіч і          Тамара Вячаславаўна Качура,        Барыс Уладзіміравіч і Валянціна Аляксееўна Анашка, Васіль Анатольевіч і Таццяна Мікалаеўна Жураўскія, Святлана Аляксееўна Якушэнка і Міхаіл Міхайлавіч  Падабед, Пётр Міхайлавіч Куратнік і Марыя Ільінічна Вайцешык, Уладзімір Міхайлавіч і Станіслава Георгіеўна Вальчык, Ганна Пятроўна і Сяргей Фёдаравіч Міронавы. 40 год сумеснага жыцця  ў снежні адзначаць Станіслаў Аляксандравіч і Таццяна Іванаўна Фанзаль. Мінула болей за 40 год з часу ўтварэння сем’яў Міхаіла Аляксандравіча і Соф’і Уладзіміраўны Ладзята, Анатоля Уладзіміравіча і Ірыны Васільеўны Вініцкіх, Аляксандра  Міхайлавіча і Галіны Уладзіміраўны Санько.

У мінулым годзе залатое вяселле адзначылі Уладзімір Дзмітрыевіч і Ніла Яўгенаўна Бруй. 52 гады ідуць па жыцці Аляксандр Васільевіч і Валянціна Мікалаеўна Цімашэнка.

У дзень свята роднай вёскі стварылася маладая сям’я  Яўгена і Вікторыі Крыўко. На памяць аб гэтым маладажонам быў уручаны невялікі падарунак. Вядучыя запрасілі іх загадаць жаданне і павязаць на бярозку стужку.

Гэты год стаў юбілейным і для некаторых іншых вяскоўцаў. Так, сёлета адзначылі ці будуць ад-значаць свае 20-гадовыя юбілеі Маргарыта Маслава, Аляксандр Гаціла, Анастасія Крывашэева, Карына Шумейка. 25-гадовыя юбілеі — у Аляксея Шчарбака і Ганны Сокал. 30-годдзе адзначаць Ірына Шумейка і Алеся Камарова. 40 год спаўняецца ў гэтым годзе С.М. Крывашэевай і Т.Ю. Гаціла.

Нямала ў Карцэвічах і 45-гадовых юбіляраў. Гэта А.М. Маслаў, С.М. Жураўская, А.М. Вініцкая, А.С. Крыўко, В.Р. Дзерачыц, А.М. Гаціла, Ю.А. Гаціла, Ю.І. Шумейка. Паўвекавыя юбілеі сёлета святкуюць М.М. Гаціла, А.В. Гесь, А.М. Тышчук. 55 год адзначаць Г.А. Антановіч, М.Я. Антановіч, С.І. Гаціла, Л.В. Гаціла, А.А. Гаціла. 60-годдзе адзначаюць В.І. Качура, В.А. Маслоўскі, Л.У. Халмагораў. 65-гадовыя юбілеі — у С.У. Ладзята, В.М. Драчана, С.М. Вініцкага, 70-годдзе — у В.К. Івановай, Г.А. Булко, І.В. Вініцкай, А.У. Вініцкага.

Жывуць у вёсцы Карцэвічы і людзі, якіх можна назваць равеснікамі ХХ стагоддзя. За сваё нялёгкае  жыццё ім давялося многае перажыць і пабачыць. Так, віншаванні, памятныя падарункі і шчырыя апладысменты былі адрасаваны самым сталым жыхарам вёскі — 80-гадовай юбілярцы В.С. Багдан, М.А. Целяховіч і А.К. Гаціла, якім сёлета спаўняецца столькі ж. 81 год адзначылі В.А. Вальчык, В.А. Жураўская, А.А. Ігнатчык, 82 гады — М.П. Гаціла, 85 год — В.Дз. Усовіч, 88 — Л.Ф. Кавалёва. А самымі старэйшымі  жыхарамі вёскі Карцэвічы з’яўляюцца М.С. Усовіч, якому сёлета споўнілася 90 год, З.П. Крыўко, якая мае 94 гады, і 95-гадовая С.А. Драчан. Усім ім была выказана ўдзячнасць за іх самаадданую працу, жыццёвую мудрасць.

Вёска будзе жыць, калі ў яе ёсць будучыня — дзеці. Таму на свяце прымалі шчырыя віншаванні бацькі самых маленькіх жыхароў Карцэвіч — Назара Гегені, Яўгена Ціунчыка, Аляксандра Крывашэева, Уладзіслава Станьчыка, Васілісы Вальчык. Самым юным жыхаром Карцэвіч стаў Аляксандр Кокань, які нара-дзіўся 3 чэрвеня 2019 года.

Арганізатары свята не маглі абысці ўвагай і лепшых гаспадароў вясковых сядзіб, чые прыгожыя і дагледжаныя падвор’і радуюць вока аднавяскоўцаў і прыезджых гасцей. Пераможцам конкурсу “Двор узорнага парадку” стала сям’я Уладзіміра Уладзі-міравіча і Святланы Мікалаеўны Жураўскіх, якая была адзначана памятным падарункам.

Славіцца вёска і сваімі народнымі ўмельцамі і кулінарамі. Вабяць прыгажосцю вязаныя і вышытыя  вырабы мясцовых майстрых Л.А. Капытка, С.Г. Вальчык, В.А. Вальчык, В.А. Пуляк, Г.П. Цвірко.

А.І. Жураўская і Т.Ю. Гаціла любую страву прыгатуюць не горш за самага тытулаванага шэф-повара. Усе вяскоўцы ведаюць і майстроў “залатыя рукі”, мясцовых цесляроў  Ю.Я. Крыўко і А.А. Гацілу.

Сёння карцоўцы могуць ганарыцца сваім земляком У. Дз. Бруем, сябрам Саюза беларускіх пісьменнікаў, які  выдаў ужо тры свае кнігі: зборнікі апавяданняў і раман у навэлах.

А колькі выдатных артыстаў ёсць у Карцэвічах! Яны прымаюць удзел амаль ва ўсіх канцэртных праграмах і шмат год дораць вяскоўцам добры настрой і цудоўныя ўражанні. Мясцовых артыстаў аматарскай творчасці павіншавала са святам і ўручыла памятныя падарункі загадчык Карцэвіцкага СДК Марына Шумейка.

Музычныя віншаванні дарылі прысутным Крысціна Якавец, Дзіяна Крыўко, Алена Гесь, Вікторыя Гадун, Анастасія Куніцына, Станіслава Вальчык, Карына Шумейка, Ксенія Грамыка, Таццяна Гаціла, Аліна і Дзіяна Гегеня, Дзіяна Казлова, Арына Вярыга, Алеся Вініцкая, Людміла Дзерачыц, дзіцячая вакальная група “Дамісолька”.

Свята стала сапраўдным гімнам роднай вёсцы. І, як слушна заўважылі яго вядучыя, без любові кожнага з нас да сваёй малой радзімы яна ніколі не бу-дзе патанаць у кветках, не стане сучаснай. Будзем жа беражліва захоўваць свае родныя куткі, бо толькі наша любоў можа зрабіць іх яшчэ больш прыгожымі.

Лілія ІВАНЕНКА.

 


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У адзін з сонечных летніх дзён на пляцоўцы перад Карцэвіцкім сельскім домам культуры было як ніколі мнагалюдна: гэта     цяперашнія і
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика