У Мсціслаўскім раёне ўбрана каля 900 гектараў рапсу
15.07.2019
—
Разное
|
Надвор’е ліпеня не вельмі спрыяе палявым работам. Але працаўнікі сельскай гаспадаркі імкнуцца выкарыстоўваць кожную пагодлівую хвіліну, прыдатную для жніва. Па аператыўных дадзеных упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама ў раёне ўбрана каля 900 гектараў рапсу, што складае 19 працэнтаў ад засеяных плошчаў. На рапсавы палетак непадалёку ад Рожава выйшлі збожжаўборачныя камбайны адкрытага акцыянернага таварыства «СГЦ «Віхра». У гаспадарцы пасевы гэтай культуры складаюць 500 гектараў. Пры добрым надвор’і і бездакорнай рабоце тэхнікі, улічваючы, што на поле кожны дзень могуць выйсці 6 камбайнаў, — на тыдзень уборкі. Так прыкідваюць, робячы няхітрыя падлікі камбайнеры, якія спынілі тэхніку на ўскрайку поля, чакаючы, пакуль абветрыцца рапс. ▪ Старшыя камбайнеры Віктар Казінскі і Андрэй Самулёў згодны: «Рапс паспеў і гатовы да малацьбы». Фота Валянціны Краўцовай — На гэтым участку пасевы чыстыя, дагледжаныя, касіць іх — адно задавальненне, — кажа вопытны камбайнер Віктар Казінскі. — Працаваць мы ўмеем, палівам забяспечаны, тэхніку рыхтавалі якасна, усведамляючы, што падчас жніва дарагая кожная хвіліна. Будзем спадзявацца, што надвор’е ўсталюецца добрае і са жнівом справімся своечасова. Яшчэ некалькі хвілін і камбайн ACROS-530 Віктара Віктаравіча, разам з якім у экіпажы працуе Сяргей Рыбакоў, павольна паплыў па полі. Услед за ім КЗС-10 упэўнена павёў сямейны экіпаж Андрэя і Яўгена Самулёвых. Распачаўшы жніво, у сельгаспрадпрыемстве не спынілі работы па нарыхтоўцы кармоў. Тут працягваецца закладка сенажу з траў другога ўкосу, якога да задання яшчэ неабходна каля трох тысяч тон. Валянціна КРАЎЦОВА. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Надвор’е ліпеня не вельмі спрыяе палявым работам. Але працаўнікі сельскай гаспадаркі імкнуцца выкарыстоўваць кожную пагодлівую хвіліну, прыдатную для жніва. Па... |
|