Пад Крупкамі сышоў з рэек грузавы цягнік (фота)
15.07.2019 18:56
—
Разное
|
Фота з Telegram-канала NEXTA Надзвычайнае здарэнне адбылося на чыгунцы пад Крупкамі. Як мінімум два вагоны грузавога цягніка сышлі з рэек, На месца здарэння адпраўлены аднаўленчы цягнік. Рабочыя спяша вернуць таварняк на рэйкі, а потым пачнуць рамонт чыгуначнага палатна. Рух цягнікоў часова будзе адбывацца толькі па адным шляху, таму магчымыя затрымкі, Паводле звестак блогера NEXTA, электрычка з Оршы на Мінск і грузавы цягнік ўжо амаль гадзіну стаяць на станцыі Слаўнае. Пра гэта яму паведаміў адзін з пасажыраў. Па гучнай сувязі пасажырам заявілі, што стаянка працягнецца "нявызначаны час". Таксама на няпэўны час затрыманае адпраўленне яшчэ адной электрычкі з Оршы на Мінск. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота з Telegram-канала NEXTA Надзвычайнае здарэнне адбылося на чыгунцы пад Крупкамі. Як мінімум два вагоны грузавога цягніка сышлі з рэек, паведамляе ў сваім...
|
|