У КУСХП «Ореховно» нет перспектив на существование и развитие. Что ждёт коллектив и территорию хозяйства?. 21.by

У КУСХП «Ореховно» нет перспектив на существование и развитие. Что ждёт коллектив и территорию хозяйства?

16.07.2019 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

КУСГП “Арэхаўна” чакае рашэння эканамічнага суда. Адміністрацыя сельгаспрадпрыемства не бачыла перспектывы развіцця, таму і падало іск аб прызнанні гаспадаркі банкрутам. Што чакае працаўнікоў і тэрыторыю, якія шляхі для паляпшэння сітуацыі нерэнтабельных гаспадарак бачаць у райсельгасхарчы, пра гэта мы гутарылі з яго начальнікам, першым намеснікам старшыні райвыканкама С.С.САДОЎСКІМ.

– Сяргей Сяргеевіч, хто ініцыяваў пачатак працэдуры банкруцтва?

– Гаспадарка, паколькі камітэт па сельскай гаспадарцы і харчаванні Віцебскага аблвыканкама не зацвер­дзіў распрацаваны “Арэхаўнам” бізнес-план. У ім проста не праглядаўся прыбытак, з якога б і развівалася гаспадарка. Бізнес-план, канечне, можна перапрацаваць, аднак ён павінен быць сапраўдным кіраўніцтвам да дзеяння, а не прыгожай арыфметыкай. У сельскай гаспадарцы, як і прамысловасці краіны, адзін падыход – эканамічная мэтазгоднасць. Скажу шчыра, я спачатку быў супраць працэдуры банкруцтва. Гэта ж апошняе, хочацца захаваць прадпрыемства і людзей. Але калі грунтоўна вывучыў сітуацыю, думаю, што ўсё робім правільна. Я заўсёды падыходжу да вырашэння праблемы не як чыноўнік, а як гаспадар.

– Чым, на Ваш погляд, становішча ў КУСГП “Арэхаўна” адрозніваецца ад іншых сельгаспрадпрыемстваў?

– Не адна гаспадарка не працуе лёгка, у аграрыяў такога наогул не бывае: зона рызыкоўнага земляробства, дыспарытэт цэн, і як вынік – невысокія заробкі і дэфіцыт кадраў. Аднак “Арэхаўна” сапраўды адрозніваецца, з’яўляецца заложнікам геаграфічнага размяшчэння. Недалёка Полацк, зусім побач свінагадоўчы комплекс “Сарочына”, блізка ферма “Завячэлле”. У людзей ёсць варыянты працаўладкавання, а ў адміністрацыі няма выбару. На 50 працоўных месцаў, груба кажучы, 30 працаўнікоў, калі павінна быць наадварот. За мінулы год у сельгаспрадпрыемствах Ушаччыны зафіксавана 856 прагулаў, а 26 чалавек знаходзіліся на працоўным месцы ў стане алкагольнага ап’янення. Фактычна, значыць, намнога болей. Таму па восем разоў звальняюць і прымаюць на работу адных і тых жа людзей, ад якіх вельмі слабая аддача, а часам нават страты. Як вынік: надой на карову крыху больш тысячы, слабая тэхнічная база, вялізная закрэдытаванасць – толькі на Лепельскі малочнакансервавы камбінат трэба працаваць 50 гадоў!

– Якое становішча ў сельгаспрадпрыемстве зараз?

– Працуе 31 чалавек, гэта спецыялісты, вартаўнікі, жывёлаводы па доглядзе цялушак. Механізатары амаль цалкам перайшлі ў ААТ “Дземенец”, які і вядзе работы з пасевамі і ўбірае ўраджай. Наогул з людзьмі праведзены не адзін сход, на якіх і абмяркоўвалі выйсце. Ім усім прапанаваны варыянты працаўладкавання: жывёлаводам – у “Глыбачаны” ці “Маяк-Ушацкі”. Першая гаспадарка нават выдзеліла сям’і заатэхнікаў жыллё, некаторыя яшчэ раней знайшлі сабе работу. Ну а ў блізкай перспектыве на комплексе “Слабада” як і ў Хадакове мяркуе адкрыць вытворчасць свініны “Віцебскаграпрадукт”: у раёне ўзрасце вытворчасць мяса, а ў людзей з’явяцца дадатковыя варыянты працаўладкавання з добрай зарплатай. Землі ж будуць перададзены “Дземенцу”.

– Ці не чакае падобная працэдура “Кублічы” і “ Селішча”?

– На жаль, думаю, што па КУСГП “Кублічы” няма іншага варыянту. Там адсутнічае жывёлагадоўля, як крыніца пастаянных грашовых паступленняў, нізкая зарплата ў працуючых, і людзі самастойна разыходзяцца па лепшых месцах, механізатары, напрыклад, з задавальненнем працуюць у “Маяку-Ушацкім”. Землі ж падзеляцца паміж “Вялікадолецкім”, “Маяком” і “Селішчамі”. Апошнюю гаспадарку трэба падтрымаць, у тым ліку за кошт зернесушыльнай гаспадаркі і тэхнікі “Кубліч”. Там ёсць каму працаваць, “кароткае плячо” перавозак, яны павінны справіцца. Вельмі хочацца, каб яе не напаткаў лёс суседзяў-кублічан, таму і ідзём не па шляху: няма прадпрыемства – няма праблем, а з пазіцыі жыццёвай логікі і гаспадарчага падыходу.

Гутарыла Вольга КАРАЛЕНКА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
КУСГП “Арэхаўна” чакае рашэння эканамічнага суда. Адміністрацыя сельгаспрадпрыемства не бачыла перспектывы развіцця, таму і падало іск аб прызнанні гаспадаркі...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика