У Наваполацку мужчына абрабаваў краму кветак, патрабуючы 1 рубель. 21.by

У Наваполацку мужчына абрабаваў краму кветак, патрабуючы 1 рубель

18.07.2019 13:56 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


vitebsk.mvd.gov.by

16 ліпеня ў 14:45 у Наваполацкі ГАУС звярнулася прадавец-фларыст салона кветак. Дзяўчына распавяла, што за дзесяць хвілінаў да таго ў салон зайшоў мужчына і пад пагрозай нажніц забраў у яе 1 рубель, паведамляе прэс-служба УУС Віцебскага аблвыканкама.

Неўзабаве міліцыянты затрымалі мясцовага 50-гадовага жыхара. Высветлілася, што ў салон мужчына зайшоў моцна п'яным. Ён схапіў нажніцы, якія ляжалі на стале, і, размахваючы імі, стаў патрабаваць ад прадавачкі 1 рубель. Спалоханая дзяўчына аддала грошы з касы. А пасля сыходу нападніка яна звярнулася ў міліцыю. Сысці далёка мужчына не паспеў. 

Нападніка затрымалі. На яго пачалі крымінальную справу за разбой.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
vitebsk.mvd.gov.by 16 ліпеня ў 14:45 у Наваполацкі ГАУС звярнулася прадавец-фларыст салона кветак. Дзяўчына распавяла, што за дзесяць хвілінаў да таго ў салон зайшоў мужчына...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика