Зелёная или пешеходная? Жители Ушач могут высказать своё мнение по поводу озеленения участка улицы Ленинской
18.07.2019
—
Разное
|
У многіх гарадах існуюць зялёныя зоны – з вертыкальнымі кветнікамі цікавых форм, тапіарамі. Яны радуюць вока і з’яўляюцца любімымі месцамі для прагулак. Стварыць такое вырашылі і ва Ушачах і гэтая ідэя выносіцца на абмеркаванне. “Зялёным” прапаноўваецца зрабіць участак тратуара па вуліцы Ленінскай па цотным боку: ад восьмага да другога дома. Месца выбрана таму, што паралельная пешаходная дарожка ідзе ўнізе пад вокнамі прыгаданых дамоў, а таксама шырокі тратуар існуе на супрацьлеглым боку (ад школы да скрыжавання з Камсамольскай), дзе пакладзена плітка і любяць хадзіць ушачане. Просім выказаць сваё меркаванне пра абранае месца. Свае “за” і “супраць” вы можаце паведаміць па нумары 2-72-32 – сектар жыллёва-камунальнай гаспадаркі райвыканкама, а таксама 2-73-61 – рэдакцыя. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У многіх гарадах існуюць зялёныя зоны – з вертыкальнымі кветнікамі цікавых форм, тапіарамі. Яны радуюць вока і з’яўляюцца любімымі месцамі для прагулак....
|
|