Прадстаўляем удзельнікаў Рыцарскага фэсту-2019: вандроўны тэатр «Шатландская пяхота». 21.by

Прадстаўляем удзельнікаў Рыцарскага фэсту-2019: вандроўны тэатр «Шатландская пяхота»

24.07.2019 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Вандроўны тэатр «Шатландская пяхота» з г. Маладзечна ўжо некалькі гадоў запар прымае ўдзел у мсціслаўскім свяце сярэднявечнай культуры. Гэта яркі і непаўторны калектыў. Ваяўнічыя і эмацыянальныя беларускія «шоты» заўсёды рыхтуюць цікавую праграму для сваіх гледачоў. У Мсціславе ваяры плануюць здзіўляць удзельнікаў фэста чарговым ваяўнічым шоу.

«Шоты» з першага года свайго заснавання заслужылі вялікую ўвагу аматараў гістарычных рэканструкцый, бо гэта вельмі неардынарнае аб’яднанне людзей, апантаных старажытнасцю. Яны — удзельнікі шматлікіх фэстаў і святаў па ўсёй Беларусі. Іх асноўны накірунак дзейнасці — тэатралізацыя, быт і жыццё сапраўдных шатландскіх ваяроў. Гэта відовішчныя шоу, якія цікава паглядзець, паслухаць і нават стаць іх удзельнікамі.

— «Шкоты» ці «шоты» былі добра вядомы на Беларусі і Расіі, — расказаў заснавальнік тэатра Аляксандр Шоць. — Пасля аб’яднання з Англіяй у Шатландыі стаў узмацняцца рэлігійны прыгнёт, таму ўсё больш жыхароў гэтай краіны накіроўвалася ва Усходнюю Еўропу. Яны ахвотна асядалі ў гарадах і мястэчках, якія належалі Радзівілам, што прынялі кальвінізм, — адна з плыняў пратэстантызму, блізкая да распаўсюджанай веры ў Шатландыі. Найбольш буйная і дзейная суполка дзейнічала ў Слуцку і Кейдане. Шатландцы займаліся гандлем альбо ішлі ў наёмнікі. Іх вельмі цанілі за выдатную вайсковую службу і прафесійнае валоданне зброяй.

Выступленні творчага калектыву вызначаюцца сваёй максімальнай прыбліжанасцю да рэальнага паядынку.

— Сёлета мы будзем выступаць у тандэме яшчэ з адным маладым клубам з Мазыра «Шатун», — падзяліўся Аляксандр. — Гэта частка нашага выступлення, якая дазволіць гледачам адчуць сябе на старажытным полі бою.

Нашы ўдзельнікі — майстры сваёй справы, апантаныя халоднай зброяй, бясстрашныя і адчайныя. Усё гэта мы імкнёмся перадаць удзельнікам нашага відовішча.

Сёлета ў Мсціславе тэатр зноў разгорне свае харугвы на Замкавай гары. Ваяры выдатна валодаюць рознымі відамі халоднай зброі. Штогод яны ўдасканальваюць сваё майстэрства, авалодваюць новымі відамі экзатычнай зброі. Максімальна набліжаная рэальнасць — галоўная мэта «шотаў».

— Наш клуб — гэта сапраўдны музей, а мы — яго жывыя экспанаты, — падкрэслівае ваяр. — Мы з задавальненнем узаемадзейнічаем з публікай, даём урокі тактыкі і абароны. А прыгожая палова зможа навучыцца старадаўнім танцам і манерам. «Шатландская пяхота» таксама раскажа ўсім цікаўным пра культуру суровых горцаў, а таксама дасць магчымасць прымерыць да сябе вобраз старажытнага «шота».

Нэлі ДЗЕНІСЕНКАВА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Вандроўны тэатр «Шатландская пяхота» з г. Маладзечна ўжо некалькі гадоў запар прымае ўдзел у мсціслаўскім свяце сярэднявечнай культуры. Гэта яркі і непаўторны...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика