У Пецярбургу загінуў папулярны беларускі відэаблогер. 21.by

У Пецярбургу загінуў папулярны беларускі відэаблогер

27.07.2019 16:22 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


YouTube

У расійскім Санкт-Пецярбургу загінуў папулярны беларускі відэаблогер Павел Ш. Як паведамляе Тэлеграм-канал Mash, ён здымаў ролік на набярэжнай ракі Карпаўкі. Дзеля гэтага Павел спусціўся разам з дыгерам Аляксеем К. у каналізацыйны калектар глыбінёй каля 5 метраў.

Сёння ў 4:00 яны перасталі выходзіць на сувязь, і іх сябры выклікалі ратавальнікаў.

І Паўла, і Аляксея знайшлі мёртвымі на дне калектара. Паводле папярэдняй версіі, блогер упаў з вышыні. Дыгеру, магчыма, не хапіла кісларода.

40-гадовы Павел Ш. жыў у Оршы. Яго канал The Road to the Film на YouTube меў 580 тысяч падпісчыкаў. У свой час блогер стаў другім беларусам, які займеў статус “срэбная кнопка Ютуба”.

Найбольш папулярнае відэа Паўла, пра падземную Маскву, сабрала 4,5 мільёна праглядаў.
 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
YouTube У расійскім Санкт-Пецярбургу загінуў папулярны беларускі відэаблогер Павел Ш. Як паведамляе Тэлеграм-канал Mash, ён здымаў ролік на набярэжнай ракі Карпаўкі....
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика