Такую задачу Прэзідэнт краіны Аляксандр Лукашэнка паставіў у панядзелак падчас прызначэння кіраўнікоў мясцовых і распарадчых органаў. Ён загадаў падтрымліваць парадак не толькі ў аграгарадках і райцэнтрах. «Паглядзіце на выплату заробкаў. Пастарайцеся зрабіць усё, каб у заробках быў прырост, — акцэнтаваў увагу новых кіраўнікоў раёнаў Аляксандр Лукашэнка. — Запыт на справядлівасць нікуды не дзеўся. Аснова нашай з вамі палітыкі — справядлівыя і шчырыя адносіны да людзей».
БелТА.