У нядзелю, 4 жніўня, у рамках дзён сельскай культуры ў гарадскім парку выступяць калектывы Нясвіжскага РЦК — хор ветэранаў працы “Аптымісты” і ансамбль песні “Элегія” з праграмай “Заспяваем, сябры”. Падчас канцэрта будзе дзейнічаць выстава “Майстэрства рук і сэрца стук” з удзелам членаў народнага клуба майстроў “Дыяменты Нясвіжскага краю” РЦК.