Аварыя з удзелам даішнага аўтамабіля здарылася ў Лепельскім раёне 4 жніўня, інфармуе прэс-служба УДАІ УУС Віцебскага аблвыканкама.
Каля 7:40 52-гадовы кіроўца "Аўдзі" на аўтадарозе Мінск-Віцебск пры левым павароце не саступіў дарогу аўтамабілю "Міцубісі" АДАІ Лепельскага РАУС, які ехаў у спадарожным напрамку.
Пры ДТЗ абедзве машыны атрымалі механічныя пашкоджанні, аднак пацярпелых няма. На кіроўцу "Аўдзі" склалі адміністрацыйны пратакол.
ДТЗ пад Лепелем / ДАІ Аварыя з удзелам даішнага аўтамабіля здарылася ў Лепельскім раёне 4 жніўня, інфармуе прэс-служба УДАІ УУС Віцебскага аблвыканкама. Каля 7:40...