На выходных будзе да +28
09.08.2019 16:39
—
Разное
|
pixabay.com У суботу, 10 жніўня, у Беларусі чакаецца пераменная воблачнасць, Уначы месцамі пройдуць невялікія кароткачасовыя дажджы, а ўдзень будзе пераважна без ападкаў. Уначы і зранку ў асобных раёнах прагназуецца туман. Вецер слабы. Уначы тэрмометры пакажуць 8-14 цяпла, месцамі 6-7 са знакам "плюс". Удзень чакаецца 20-25 вышэй за нуль, па паўднёвым захадзе — да +27. 11 жніўня кароткачасовыя дажджы пройдуць пераважна па Віцебскай і Магілёўскай абласцях. Магчымыя навальніцы. Уначы і зранку чакаецца слабы туман. Вецер будзе паўднёвы з пераходам на заходні ўмераны, пры навальніцах парывісты. Уначы прагназуецца ад +10 па ўсходзе краіны да +18 па паўднёвым захадзе. Удзень паветра прагрэецца да 21-28 градусаў цяпла. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
pixabay.com У суботу, 10 жніўня, у Беларусі чакаецца пераменная воблачнасць, інфармуе Белгідрамет. Уначы месцамі пройдуць невялікія кароткачасовыя дажджы, а ўдзень...
|
|