У Мінску затрымалі маці ў дэкрэце, якая прыехала, каб купіць наркотык
13.08.2019 10:54
—
Разное
|
minsk.mvd.gov.by У беларускай сталіцы затрымалі маці ў дэкрэце, якая прыехала з Мінскай вобласці, каб купіць наркотык. Падчас затрымання ў жанчыны знайшлі асабліва небяспечнае псіхатропнае рэчыва альфа-PVP. Паводле яе слоў, каля грама наркотыка яна набыла праз інтэрнэт-краму, атрымала каардынаты закладкі ў Мінску ў лесе ў Першамайскім раёне. Скарыстацца ім маладая маці не паспела, яе затрымалі, Вядома, што раней жыхарку Мінскай вобласці прыцягвалі да крымінальнай адказнасці за заведамае пастаўленне іншай асобы ў небяспеку заражэння вірусам імунадэфіцыту чалавека. Першамайскі СК разглядае матэрыялы праверкі, праведзенай міліцыяй. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
minsk.mvd.gov.by У беларускай сталіцы затрымалі маці ў дэкрэце, якая прыехала з Мінскай вобласці, каб купіць наркотык. Падчас затрымання ў жанчыны знайшлі асабліва...
|
|