Мір, праца, радыяцыя: як у Беларусі адзначалі 1 траўня 1986-га
13.08.2019 14:24
—
Разное
|
![]() Перашамайская дэманстрацыя ў Мінску ў 1986-м годзе. У другой серыі серыяла НВО “Чарнобыль” гераіня Эмілі Уотсан — вучоная Ульяна Хамюк — наведвае партыйнага работніка Гараніна, да якога звяртаецца “другі сакратар”. Гэта адбываецца ўдзень 26 красавіка 1986 года. Насамрэч другім сакратаром ЦК КПБ у той час быў Генадзь Барташэвіч, а “Гаранін”, якому Хамюк распавядае праўду пра аварыю на Чарнобыльскай АЭС, сярод тагачасных кіраўнікоў Беларусі не згадваецца. Чыноўнік адказвае вучонай, што ніякай небяспекі ЧАЭС не ўяўляе, і яна сыходзіць, пакінуўшы яго сакратарцы слоічак з ёдам. Сцэнарыст “Чарнобыля” Крэйг Мэйзін нядаўна
Такая размова сапраўды магла адбыцца ў рэальнасці
1 траўня 1986 года ў Кіеве, Мінску і іншых гарадах адбыліся першамайскія дэманстрацыі. Людзі выйшлі на вуліцы, не падазраючы пра тое, што паветра забруджанае радыяцыяй з Чарнобыльскай АЭС. Быў цёплы дзень, шмат хто прывёў на святочнае шэсце дзяцей. У інтэрнэце можна знайсці шмат фотаздымкаў, як гэта адбывалася ва ўкраінскай сталіцы. Фотаздымкаў з Мінска — у разы менш. Каб расказаць вам, як праз шэсць дзён пасля катастрофы на Чарнобыльскай АЭС у сталіцы Беларусі прайшло тое шэсце пад радыеактыўным пылам, Еўрарадыё адправілася ў архівы. Мы знайшлі газеты, выдадзеныя ў пачатку траўня 1986 года, а ў іх — шмат фота з бесклапотнымі людзьмі, якія пакуль яшчэ ніколі не чулі пра Чарнобыль.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Перашамайская дэманстрацыя ў Мінску ў 1986-м годзе. У другой серыі серыяла НВО “Чарнобыль” гераіня Эмілі Уотсан — вучоная Ульяна Хамюк — наведвае партыйнага...
|
|