У Гарадку ў чужой лазні загінула невядомая жанчына
16.08.2019 09:42
—
Разное
|
![]() 112.by У Гарадку ў Віцебскай вобласці ў чужой лазні загінула невядомая жанчына. Яе труп знайшлі на гарышчы будынка падчас тушэння пажару. Як прэс-служба МНС, здарэнне адбылося раніцай 15 жніўня. Ратавальнікі выязджалі на тушэнне лазні, што знаходзіцца на прыватным падворку. Мяркуецца, што ўзгаранне адбылося з-за неасцярожнага абыходжання з агнём загінулай. Яе асобу высвятляюць праваахоўнікі. Ужо вядома, што 67-гадовы гаспадар падворку, на якім адбылося здарэнне, стала жыве ў сацыяльнай установе для састарэлых у Віцебску, сваякоў не мае. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
112.by У Гарадку ў Віцебскай вобласці ў чужой лазні загінула невядомая жанчына. Яе труп знайшлі на гарышчы будынка падчас тушэння пажару. Як інфармуе прэс-служба...
|
|