Вялікія Круговічы: прыпынкі грамадскага транспарту патрабуюць рамоту. 21.by

Вялікія Круговічы: прыпынкі грамадскага транспарту патрабуюць рамоту

19.08.2019 10:30 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


У пачатку мінулага тыдня ў рэдакцыю патэлефанавала жыхарка Масквы, уражэнка вёскі Вялікія Круговічы Інэсса Макарчук (у дзявоцтве Несцярук):
– Нягледзячы на дзевяць соцен кіламетраў я штогод прыязджаю ў Круговічы, каб пераведаць бацьку, басанож прайсціся па падворку, удыхнуць крыштальна-чыстае паветра роднай зямлі. Сёлета мы з мужам гасцявала амаль што тыдзень. Неяк вечарам абыйшлі з ім амаль усю вёску, наведалі мясціны, знаёмыя і любімыя мною яшчэ з дзяцінства, пабылі на школьным двары, які, дарэчы нас вельмі ўразіў саёй чысцінёю, арыгінальнасцю, хараством. Чаго не скажаш пра аўтобусныя прыпынак, які знаходзіцца амаль што насупраць школы: стары, тэрмінова патрабуючы рамонту, альбо наогул– замены. У такім жа стане і аўтобусны прыпанак па дарозе ў Дзяніскавічы. Не думаю, што для таго, каб прыпынкі прывесці ў парадак трэба вялікія грошы. Да ўсяго, сёлета ў Круговічах адбудуцца раённыя Дажынкі і таму, чаму б не зрабіць для людзей добры падарунак – добрыя прыпынкі грамадскага транспарту?



У размове Інэсса Вячаславаўна яшчэ паскардзілася на стан вясковых дарог, не абкошаныя вулічныя абмежкі… Сказала жанчына словы ўдзячнасці ў адрас ўлады і раённай газеты за тое, што не дазволілі закрыць магазін, які знаходзіцца акурат насупраць бацькоўскага дома, зручны і неабходны для людзей залатога ўзросту.
Каб не пакінуць без увагі зварот жанчыны ў рэдакцыю, тэрмінова выязджаю ў Вялікія Круговічы.
Прыпынкі грамадскага транспарту, як на ўездзе ў вёску, так і напрыканцы яе, сапраўды маюць непрывабны выгляд:пашарпаныя, з састарэлымі ад часу шыльдамі назвы населенага пункта.



Вярнуўшыся ў рэдакцыю набіраю нумар тэлефона начальніка філіяла «Ганцавіцкае ДРСУ-100» Алега Дайліда.
– Лічу, што прыпынкі грамадскага транспарту ў в. Круговічах маюць самы звычайны выгляд, яны нічым не горшыя і не лепшыя за тыя, что ў Шашках, ці Дзяніскавічах, – тлумачыць Алег Рыгоравіч. – Мяняць іх на новыя ў бліжэйшы час і не плануем, таму і фарбавалі сёлетняй вясною. У якасці дапаўнення скажу: да дзяржаўнага ўсім нам трэба навучыцца ставіцца як да свайго ўласнага, тады вакол парадак, чысціня і прыгажосць будуць.







Галіна ПУПАЧ.

(Visited 1 times, 1 visits today)

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У пачатку мінулага тыдня ў рэдакцыю патэлефанавала жыхарка Масквы, уражэнка вёскі Вялікія Круговічы Інэсса Макарчук (у дзявоцтве Несцярук): – Нягледзячы
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика