Брастаўчанін уцёк з лякарні і скраў акардэон
21.08.2019 18:14
—
Разное
|
![]() brest.mvd.gov.by 56-гадовы жыхар Камянецкага раёна прыехаў на лецішча ў вёсцы Вярховічы і пабачыў, што замок сарваны, а з хаты зніклі рэчы, З хаты зніклі посуд, прадукты харчавання, пасцельная бялізна, музычны цэнтр, акардэон і парадны мундзір яго бацькі. Міліцыянты высветлілі, што крадзеж учыніў непрацуючы 43-гадовы брастаўчанін, які знаходзіцца на прымусовым лячэнні ў гэтай жа вёсцы. Мужчына ўцёк з лякарні і абакраў чужую хату. Скрадзеныя рэчы ён аддаў на часовае захоўванне аднавяскоўцу пацярпелага. Праваахоўнікі вярнулі рэчы гаспадару. Мужчыну змясцілі ў ізалятар часовага ўтрыманны. Па факце крадзяжу Следчы камітэт пачаў крымінальную справу. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
brest.mvd.gov.by 56-гадовы жыхар Камянецкага раёна прыехаў на лецішча ў вёсцы Вярховічы і пабачыў, што замок сарваны, а з хаты зніклі рэчы, піша прэс-служба УУС Брэсцкага...
|
|