Развіваць раздзельны збор адходаў – такая задача пастаўлена на чарговым пасяджэнні райвыканкама. 21.by

Развіваць раздзельны збор адходаў – такая задача пастаўлена на чарговым пасяджэнні райвыканкама

27.08.2019 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Трэба  развіваць раздзельны  збор  адходаў
Неабходна развіваць раздзельны збор адходаў – такая задача пастаўлена перад жыллёва-камунальнай гаспадаркай і арганізацыямі раёна на чарговым пасяджэнні райвыканкама ў мінулую пятніцу.


фото из открытых источников СМИ

З дакладам аб выкананні арганізацыямі Шумілінскага раёна мерапрыемстваў падпраграмы 6 “Абыходжанне з камунальнымі адходамі і выкарыстанне другасных матэрыяльных рэсурсаў” Дзяржаўнай праграмы “Камфортнае жыллё і спрыяльнае асяроддзе” на 2016–2010 гады выступіў намеснік старшыні райвыканкама Руслан Насцюшкін.  Ён адзначыў, што ў раёне вызначаны арганізацыі, якія адказваюць за нарыхтоўку другасных рэсурсаў, для збору адходаў маецца 438 кантэйнераў, у тым ліку 91 – для раздзельнага збору, абсталяваныя 169 кантэйнерных пляцовак. Новыя кантэйнеры для збору адходаў у 2018 і 2019 гадах не набываліся. У сельскай мясцовасці збор адходаў праводзіцца мабільным транспартам. У раёне маецца 2 палігоны і 12 міні-палігонаў ЦКА.
За першае паўгоддзе бягучага года нарыхтавана 397 тон другасных рэсурсаў, што складае 44% ад гадавога задання. У дакладзе адзначана слабая работа Бешанковіцкага райспажыўтаварыства па закупцы другаснай сыравіны ў насельніцтва, некаторых арганізацый раёна па рабоце з гэтымі рэсурсамі.
У ходзе абмеркавання пытання выступілі дырэктар УП ЖКГ Аляксей Шпакаў, начальнік раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Генадзь Кісялевіч, дырэктар Шумілінскага лясгаса Аляксандр Лабынцаў і іншыя. Старшыня райвыканкама Віктар Гутараў адзначыў, што немагчыма ўдасканальваць работу па зборы другасных матэрыяльных рэсурсаў без раздзельнага збору адходаў і глыбокай перапрацоўцы цвёрдых камунальных адходаў з мэтай поўнай здабычы другаснай сыравіны са смецця. Для гэтага трэба арганізоўваць кантэйнерныя пляцоўкі і ў сельскіх населеных пунктах, трэба пастаянна расказваць, тлумачыць людзям пра неабходнасць раздзельнага збору смецця.
Многія з выказаных у ходзе абмеркавання прапаноў паслужылі падставай для дапаўнення рашэння па гэтым пытанні. У рашэнні вызначаны комплекс мер, накіраваных на ўдасканаленне работы з адходамі і павелічэнне здабычы з іх другасных рэсурсаў. Гэта шлях, па якім ідуць развітыя краіны свету.
Другім пытаннем у парадку дня пасяджэння райвыканкама стала работа з кадрамі ў сельскагаспадарчых арганізацыях раёна. Аграпрамысловы комплекс раёна – буйнейшая галіна эканомікі раёна. У сельскагаспадарчай  вытворчасці працуе 1186 чалавек, з якіх 220 – кіруючыя работнікі і спецыялісты, пры гэтым забяспечанасць складае 93%. Галоўны спецыяліст упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама Таццяна Пясецкая адзначыла, што “кадравая праблема ў арганізацыях АПК усё больш абвастраецца”. У сельгасарганізацыях раёна маецца 47 вакансій. За 2018 год у галіну прыйшлі 360 чалавек, выбылі 347. Найбольш распаўсюджанымі прычынамі адтоку спецыялістаў з прадпрыемстваў АПК лічацца эканамічная нестабільнасць і ўмовы жыцця на сяле, якія не задавальняюць моладзь. Таму на нізкім узроўні замацаванне маладых спецыялістаў пасля адпрацоўкі. Дэфіцыт як спецыялістаў, так і работнікаў масавых прафесій, ёсць ва ўсіх арганізацыях раёна. Спецыяліст прааналізавала прычыны сітуацыі з кадрамі ў галіне, адзначыла як станоўчыя, так і адмоўныя бакі кадравай работы, а таксама меры, якія прымаюцца ў гаспадарках раёна па замацаванні спецыялістаў.
“Сучасная моладзь мае свой погляд на ўмовы жыцця і працы. Таму, каб зацікавіць спецыялістаў у вясковым жыцці, трэба ствараць адпаведныя запытам умовы быту і працы, прапаноўваць годную зарплату, прывязаную да вынікаў работы”, – падкрэсліў кіраўнік раёна. Ён нацэльваў кіраўнікоў і кадравыя службы ўпраўлення і сельгасарганізацый на работу з выпускнікамі школ раёна, асабліва сельскіх, іх бацькамі, са студэнтамі і выпускнікамі прафесійна-тэхнічных, сярэдніх спецыяльных і вышэйшых устаноў адукацыі яшчэ да размеркавання, каб зацікавіць іх годнымі прапановамі будучай работы. І канешне ж ствараць ім гэтыя годныя ўмовы. Толькі ў такім выпадку можна рашаць кадравыя пытанні, а значыць і ўсе астатнія, бо, як вядома, “кадры рашаюць усё”.
Сяргей ЕРМАЛАЕЎ.
Надрукавана ў №67 ад 27.08.2019 г.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Трэба  развіваць раздзельны  збор  адходаў Неабходна развіваць раздзельны збор адходаў – такая задача пастаўлена перад жыллёва-камунальнай гаспадаркай і...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика