Унучкі Якуба Коласа завіталі ў Слонім на Коласаўскія чытанні. 21.by

Унучкі Якуба Коласа завіталі ў Слонім на Коласаўскія чытанні

01.09.2019 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Унучкі Якуба Коласа завіталі ў Слонім на Коласаўскія чытанні

Коласаўскія чытанні, прысвечаныя Дню беларускага пісьменства і  75-годдзю з Дня заснавання Слонімскай раённай бібліятэкі імя Якуба Коласа адбыліся ў Слоніме. У раённым цэнтры творчасці дзяцей і моладзі сабраліся супрацоўнікі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, абласной навуковай бібліятэкі імя Я. Ф. Карскага, навукоўцы, краязнаўцы, пісьменнікі і паэты…
 
Ганаровымі гасцямі імпрэзы сталі ўнучкі Якуба Коласа Вера і Марыя Міцкевічы. 
 
0W1A9804-31-08-19-03-39.JPG
FullSizeRender-31-08-19-03-39-1.jpg
 
Гасцей віталі намеснік дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Таццяна Кузьмініч, дырэктар Гродзенскай навуковай бібліятэкі імя Я. Ф. Карскага Лідзія Мальцава, начальнік аддзела культуры Слонімскага райвыканкама Галіна Данільчык. 
 
FullSizeRender-31-08-19-03-39-2.jpg
0W1A9802-31-08-19-03-39.JPG
0W1A9785-31-08-19-03-39.JPG
0W1A9801-31-08-19-03-39.JPG
 

Пасля выступоўцы прапанавалі шэраг дакладаў. Дырэктар Слонімскай бібліятэкі Тамара Гайдук распавяла пра гісторыю станаўлення і сучасныя дасягненні сваёй ўстановы. Таццяна Кузьмініч расказала, як ішла праца па стварэнні мультымедыйнага выдання пра Слонім. 

Цікавыя аповеды прапанавалі ўнучкі песняра. Вера Міцкевіч расказала пра род Каменскіх у жыцці Якуба Коласа. Марыя Міцкевіч – пра рарытэты, якія захоўваюцца ў бібліятэцы імя Францыска Скарыны ў Лондане. Нашчадкі паэта падарылі Слонімскай бібліятэцы кнігі і кампакт-дыскі.
 

На чытаннях прагучала інфармацыя пра сувязь Якуба Коласа са Слонімшчынай і яго ўплыў на творчасць мясцовых літаратараў. 

Галоўны рэдактар часопіса “Беларуская мова і літаратура”, прафесар, БДУ Алесь Бельскі правёў прэзентацыю кнігі пра Алега Лойку, вядомага паэта, літаратуразнаўцу, якога нарадзіла Слонімская зямля. 

FullSizeRender-31-08-19-03-39-3.jpg
0W1A9806-31-08-19-03-39.JPG
FullSizeRender-31-08-19-03-39-4.jpg
0W1A9780-31-08-19-03-39.JPG
IMG_9779.JPG
IMG_9722.JPG
IMG_9705.JPG
IMG_9784.JPG
IMG_9797.JPG
IMG_9857.JPG
IMG_9798.JPG

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Коласаўскія чытанні, прысвечаныя Дню беларускага пісьменства і  75-годдзю з Дня заснавання Слонімскай раённай бібліятэкі імя Якуба Коласа адбыліся ў Слоніме. У...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика