У Інстытуце эканомікі з задымленай кабіны ліфта выратавалі 6 чалавек. 21.by

У Інстытуце эканомікі з задымленай кабіны ліфта выратавалі 6 чалавек

06.09.2019 17:42 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


minsk.mchs.gov.by

У Мінску ў адным з карпусоў Інстытута эканомікі па вуліцы Сурганава з задымленай кабіны ліфта выратавалі 6 чалавек. Здарэнне адбылося ўдзень 6 верасня. Як інфармуе прэс-служба МНС, на 13-м паверсе ў шчыце кіравання загарэлася электраправодка. У гэты момант людзі былі ў грузавым ліфце на ўзроўні 1-2 паверхаў. Пра гэта паведаміла жанчына, якая патэлефанавала на нумар "101". Паводле яе слоў, людзі задыхаліся.

Ратавальнікі ўскрылі кабіну ліфта, перадалі людзям маскі, каб яны маглі дыхаць, пасля чаго вызвалілі іх. Гэта былі пяць жанчын і адзін мужчына, усе яны — супрацоўнікі інстытута. Ім аказалі першую меддапамогу, пасля чаго пацярпелых, акрамя адной жанчыны, шпіталізавалі для далейшага агляду.

Мяркуецца, што прычынай узгарання стала кароткае замыканне электраправодкі.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
minsk.mchs.gov.by У Мінску ў адным з карпусоў Інстытута эканомікі па вуліцы Сурганава з задымленай кабіны ліфта выратавалі 6 чалавек. Здарэнне адбылося ўдзень 6 верасня....
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика