Пад Кобрынам цыркавы слон вырваўся на волю і пайшоў гуляць па вёсцы. 21.by

Пад Кобрынам цыркавы слон вырваўся на волю і пайшоў гуляць па вёсцы

07.09.2019 17:26 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


МУС

Пад Кобрынам участковы міліцыянт і даішнікі дапамагалі вярнуць у загон цыркавога слана, які раптоўна вырваўся на волю. Незвычайны інцыдэнт адбыўся сёння каля першай гадзіны дня, паведамляе прэс-служба МУС.

У Кобрынскі РАУС паступіла тэлефанаванне ад жыхаркі вёскі Вялікія Ляпесы. Жанчына паведаміла, што ў вёсцы Ляскова па гравійнай дарозе ходзіць слон.

На месца прыбыў экіпаж ДАІ разам з участковым інспектарам. Сапраўды, па вёсцы гуляў слон і палохаў мясцовых жыхароў. Побач знаходзіўся прадстаўнік цырка “Дзіва”, якому і належыць жывёла. Ён патлумачыў, што непадалёў ёсць тэрыторыя, дзе ўтрымліваюць цыркавых жывёлаў у чаканні мытнага афармлення. Слон пасвіўся на вольным выгуле, аднак сёння раніцай ён зламаў агароджу і выйшаў з тэрыторыі пашы.

Праваахоўнікі дапамаглі вярнуць слана ў загон. Абышлося без здарэнняў і пацярпелых.

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
МУС Пад Кобрынам участковы міліцыянт і даішнікі дапамагалі вярнуць у загон цыркавога слана, які раптоўна вырваўся на волю. Незвычайны інцыдэнт адбыўся сёння...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика