Ініцыятыўныя групы зарэгістраваны. 21.by

Ініцыятыўныя групы зарэгістраваны

17.09.2019 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Мінулы тыдзень быў насычаным у рабоце акружной выбарчай камісіі Асіповіцкай выбарчай акругі № 89 па выбарах дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання. Над чым працавала камісія ў гэты перыяд, расказаў яе старшыня Сяргей Ананіч:

— 9 чысла на чарговым пасяджэнні было ўзгоднена стварэнне і ўстаноўлена адзіная нумарацыя ўчасткаў для галасавання на тэрыторыі Асіповіцкай выбарчай акругі № 89. Наш раён мае найбольшую колькасць выбарчых участ-каў для галасавання — 40, на тэрыторыі Клічаўскага іх 22, Глускага — 15.

Па 12 чысло адбывалася рэгістрацыя акружной выбарчай камісіяй ініцыятыўных груп па зборы подпісаў у падтрымку вылучэння кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання. Адметна, што гэты этап выбарчай кампаніі праходзіў вельмі актыўна: акружной камісіяй зарэгістравана 7 ініцыятыўных груп: 4 на пасяджэнні 9 чысла і  3 — у пятніцу.

Сярод тых, хто жадае паспрабаваць сябе ў якасці парламентарыяў, не толькі асіпаўчане, хаця пераважная большасць якраз нашых землякоў. Група № 1 будзе збіраць подпісы за жыхарку абласнога цэнтра, галоўнага рэдактара выдавецкага ўнітарнага прадпрыемства “Інфармацыйнае агенцтва “Магілёўскія ведамасці” Святлану Шутаву, члены інініцыятыўнай групы № 2 — дырэктара сярэдняй школы  № 1 імя героя Савецкага Саюза П.А. Крываноса            г. Клічава Наталлю Кнігу. У падтрымку бабруйскай пенсіянеркі Валянціны Пацкевіч арганізавана ініцыятыўная група № 3. Сярод асіпаўчан, што зарэгістравалі свае групы, — Яўгеній Барадаўка, які працуе слесарам-рамонтнікам філіяла “Асіповіцкі” ААТ “Бабушкіна крынка”, пенсіянер Сяргей Тарасік, вядучы юрысконсульт ЦБП № 722 філіяла № 703 ААТ “АСБ “Беларусбанк” Сяргей Галынскі, а таксама дырэктар прыватнай асветніцкай установы па пытаннях гісторыі, права і сацыяльных адносін “Згода-Медыя” Арцём Агафонаў. Усе прэтэндэнты беспартыйныя.

Жадаем ініцыятыўным групам эфектыўнай работы!

Валянціна КОРБАЛЬ.

v.korbal@yandex.by

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мінулы тыдзень быў насычаным у рабоце акружной выбарчай камісіі Асіповіцкай выбарчай акругі № 89 па выбарах дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика