Усё пачынаецца са школы, а школа з дырэктара. Гераіня нашай публікацыі — дырэктар Германавіцкай ДС-СШ Людміла Георгіеўна Маркевіч. 21.by

Усё пачынаецца са школы, а школа з дырэктара. Гераіня нашай публікацыі — дырэктар Германавіцкай ДС-СШ Людміла Георгіеўна Маркевіч

04.10.2019 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

422З пачатку новага навучальнага года  дзіцячы сад ў аграгарадку Германавічы быў пераведзены ў памяшканне сярэдняй  школы, а сама  дзяржаўная ўстанова адукацыі атрымала статус “Германавіцкі дзіцячы сад  — сярэдняя школа”.На сённяшнідзень яе наведваюць 106  дзяцей: з іх 85 вучняў і 21 выхаванец дзіцячага садка.

На працягу апошніх 13 гадоў  сярэднюю школу ў Германавічах   узначальвае вопытны педагог Людміла Георгіеўна Маркевіч. Яна нарадзілася ў Шаркаўшчынскім раёне, і практычна ўсё жыццё пражыла ў вёсцы Гарадзец. Закончыла Лужкаўскую сярэднюю школу, потым інстытут замежных моў. На працягу 13 гадоў працавала настаўніцай пачатковых класаў у Лужкаўскай сярэдняй школе.  З гэтай навучальнай установы і   была запрошана на пасаду дырэктара школы  ў Германавічы.  Людміла Георгіеўна з ліку тых кіраўнікоў, хто не баіцца цяжкасцяў, паважае і цэніць свой калектыў і з аптымізмам глядзіць у будучыню. У гэтым годзе жанчына  ўвайшла ў лік лаурэатаў ганаровага звання “Чалавек года Шаркаўшчыны”.

А на пытанне карэспандэнта “У чым сакрэт яе паспяховай работы?” Людміла Георгіеўна адказала наступнае:

-Лічу, што ўсе поспехі нашай школы звязаны з надзейным педагагічным калектывам. А ён у нас і сапраўды найлепшы і, што немалаважна, стабільны.  Нягледзячы на тое, што пераважная большасць нашых настаўнікаў ужо знаходзяцца ў сталым узросце, яны ўвесь час знаходзяцца ў творчым пошуку, не адмаўляюцца ад інавацый. Ім падабаецца пачынаць штосьці новае. Таму ўсе поспехі, у першую чаргу, ад педагогаў. Бо нават самы найлепшы, творчы і ініцыятыўны кіраўнік – “адзін у полі не воін” без падтрымкі свайго калектыву.

Сярод асноўных праблем сельскіх школ у наш час Людміла Георгіеўна называе штогадовае зніжэнне колькасці вучняў. Гэта акалічнасць, вядома, накладае свой адбітак на работу, але сельскія педагогі працягваюць дастойна працаваць і ўпэўнена ісці да новых вяршынь. — Нашы дзеці з дапамогай сваіх настаўнікаў прымаюць удзел у многіх конкурсах, алімпіядах, спаборніцтвах,-адзначае дырэктар школы. І  ўваходзяць у лік прызёраў і пераможцаў. Звязаўшы свой лёс са школай, Людміла Маркевіч упэўнена, што з выбарам прафесіі не памылілася . У Германавіцкай ДС-СШ яна не толькі выконвае функцыі кіраўніка, але і працягвае працаваць з дзецьмі, выкладаць замежную мову ў некаторых класах. І гэта тая аддушына, якая надае сілы  і нязгаснае жаданне працаваць. У кіраўніцкай дзейнасці часам не ўсё складваецца так як хацелася б, па розных прычынах. Але калі прыходзіш у клас і бачыш дзяцей – гэта сагравае. Побач з дзецьмі не пакідае пачуццё, што ты ім патрэбен.

А з гэтага навучальнага года кожная раніца Людмілы Георгіеўны пачынаецца з наведвання дзіцячага сада. У дзвюх створаных групах падрастаюць і развіваюцца будучыя вучні школы – маленькія выхаванцы-дашкольнікі.

Адпрацаваўшы ў школах нашага раёна амаль тры дзясяткі гадоў, сёння Людміла  Маркевіч ужо не можа ўявіць сваё жыццё без дапытлівых вачэй сваіх вучняў, без школьных званкоў, такой звыклай мітусні ў школьных калідорах на пераменках. Кожны дзень яна ў ліку першых прыходзіць у родную школу, а пакідае яе, калі школьнае жыццё ўжо спынілася да наступнай раніцы.

У дырэктара школы  двое дарослых дзяцей – сыны Глеб і Ніл. ”Застаецца толькі дачакацца ўнукаў”,-з усмешкай прызнаецца Людміла Георгіеўна , жыццё якой увесь час было звязана з дзецьмі – і дома,  і на працы.

Напярэдадні цудоўнага прафесійнага свята дырэктар Германавіцкай ДС-СШ шчыра  павіншавала  ўсіх педагогаў шаркаўшчынскага краю ,і асабліва настаўнікаў-ветэранаў:-

—  Ад усяго сэрца жадаю, каб ніколі вашы душы і сэрцы не адчувалі стомленасці і абыякавасці, болю і непаразумення. Няхай будуць невычарпальнымі вашы жыццялюбства, энергія і натхненне, а штодзённая руплівая праца радуе поспехамі і дасягненнямі. Міру, радасці, моцнага здароўя, дабрабыту,упэўненасці ў заўтрашнім дні,  таленавітых і ўдзячных вучняў і бязмежнага шчасця жадаю  ўсім вам, паважаныя калегі,-падвяла вынік нашай размовы Людміла Георгіеўна Маркевіч,  лаўрэат ганаровага звання “Чалавек года Шаркаўшчыны”.

Вольга ЧАРНЯЎСКАЯ.

Comments are closed.

 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика