Збілі, вывезлі за горад і кінулі: у Гродне мужчыны пасварыліся ў начным клубе
05.10.2019 12:37
—
Разное
|
Скрыншот У Гродне завялі крымінальную справу на наведніка начнога клуба, які пасварыўся з іншым госцем установы і вырашыў яго правучыць. Як Двое наведнікаў пасварыліся. 27-гадовы хлопец ударыў 34-гадовага апанента, а той паваліўся з прыступак. Пасля хлопец зацягнуў пацярпелага ў багажнік сваёй машыны, вывез за горад і кінуў у прыдарожным рове каля вёскі Чэшчаўляны. Міліцыю выклікаў сведка інцыдэнту, які апісаў прыкметы аўтамабіля. Пацярпелага знайшлі там, дзе яго пакінуў нападнік: мужчына не атрымаў значных пашкоджанняў і на момант прыбыцця праваахоўнікаў спаў. Што да крыўдзіцеля, дык яго знайшлі ў тым самым клубе, куды ён і вярнуўся. Падчас затрымання высветлілася, што хлопец быў п'яны (1,6 праміле). Яго дзеянні кваліфікавалі паводле ч. 1 арт. 183 КК ("Незаконнае пазбаўленне волі"). Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Скрыншот У Гродне завялі крымінальную справу на наведніка начнога клуба, які пасварыўся з іншым госцем установы і вырашыў яго правучыць. Як паведамляе...
|
|