Пад Стоўбцамі ў ДТЗ сур’ёзна пацярпелі 4 чалавекі. 21.by

Пад Стоўбцамі ў ДТЗ сур’ёзна пацярпелі 4 чалавекі

06.10.2019 11:32 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


@pressmvd

Пад Стоўбцамі ў ДТЗ сур’ёзна пацярпелі 4 чалавекі. Як паведамляе прэс-служба МУС, аварыя здарылася 5 кастрычніка каля 19:00 на 283 км трасы М1. Кіроўца “Пежо” не ўлічыў умовы надвор’я —  мокры асфальт, бакавы вецер. Яго вынесла на сустрэчную, дзе ён зачапіў фуру, а потым урэзаўся ў “Джып”.

За рулём фуры быў грамадзянін Польшчы —  ён не пацярпеў. “Джыпам” кіраваў расіянін —  у яго таксама няма траўмаў. Кіроўца “Пежо” і двое яго пасажыраў траўмаваныя, адзін з іх у рэанімацыі ў цяжкім стане. Цяжкія пашкоджанні атрымала таксама пасажырка “Джыпа”.

ДАІ і следча-аператыўная група высвятляюць усе акалічнасці здарэння.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
@pressmvd Пад Стоўбцамі ў ДТЗ сур’ёзна пацярпелі 4 чалавекі. Як паведамляе прэс-служба МУС, аварыя здарылася 5 кастрычніка каля 19:00 на 283 км трасы М1. Кіроўца “Пежо” не...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика