Создавать роботов на основе конструктора для программирования учат в Сенненском районном центре детей и молодёжи. 21.by

Создавать роботов на основе конструктора для программирования учат в Сенненском районном центре детей и молодёжи

18.10.2019 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Ствараць робатаў на аснове канструктара для праграміравання, задаваць ім дзеянні, выбудоўваючы спецыяльныя алгарытмы, а таксама распрацоўваць свае першыя праграмы, вучаць у аб’яднанні па інтарэсах “Робататэхніка”, якое створана на базе Цэнтра дзяцей і моладзі.

 

У Віцебскай вобласці такія аб’яднанні працуюць у абласным цэнтры, у Верхнядзвінскім, Аршанскім, Дубровенскім раёнах. Прыемна, што ў новым навучальным годзе да іх далучыўся і наш раён.

 Праект інавацыйны. Сёння заняткі наведваюць сем хлопчыкаў, аднак жадаючых запісацца ў аб’яднанне значна больш. Па словах яго кіраўніка, Андрэя Іванова, набраць другую групу пакуль няма магчымасці, бо для работы трэба павялічыць колькасць канструктараў.  

 Абсталяванне не з танных. Адзін камплект Lego Mindstorms V3 каштуе 930 рублёў. Як лічыць Ала Чумакова, дырэктар цэнтра, дадзеныя наборы – гэта адначасова і цацка, і тэхналогіі. “Робататэхніка спалучае розныя дысцыпліны — інфарматыку, фізіку, геаметрыю, — адзначае Ала Леанідаўна. – Развівае нестандартнае мысленне ў падлеткаў, а таксама пошукавыя навыкі ў вырашэнні прыкладных задач. Больш за тое, актывізуе творчы патэнцыял падлеткаў у працэсе канструіравання і праграміравання разумных машын”.

 

За паўтара месяца заняткаў школьнікі дабіліся многага. Цяпер яны дакладна ведаюць у чым розніца паміж робатам і простым механізмам. Склалі і запусцілі машыну, якая мяняе траекторыю руху пры сутыкненні з перашкодай. Задалі алгарытм дзеянняў робату па размяркоўванні пластмасавых элементаў па колерах. “Тое, чым сёння займаюцца мае выхаванцы, толькі на першы погляд здаецца простым. На самай справе – гэта складаная работа, — адзначае Андрэй Іваноў. – Пакуль мы працуем па інструкцыі, што ішла з канструктарамі. Наперадзе вырашэнне і больш складаных задач — стварэнне сваіх робатаў, асваенне 3D мадэліравання і іншае”.

 Дзеці з задавальненнем наведваюць заняткі, што праходзяць адзін раз у тыдзень у другой гарадской школе. Гэта своеасаблівае IT-таварыства, дзе навучэнцы цэнтра разбіраюцца ў асновах праграміравання, дзеляцца сваімі дасягненнямі. Ім падабаецца працаваць у камандзе, крэатыўна мысліць, ствараючы штосьці цікавае.

 

Ала Чумакова ўпэўнена, што аб’яднанне будзе садзейнічаць юным сенненцам у выбары будучай прафесіі. Так Павел Руклянскі, вучань 10 класа, плануе звязаць сваё жыццё з архітэктурнай дзейнасцю, у прыватнасці, стаць архітэктарам-праграмістам. Таму аб’яднанне па інтарэсах ужо сёння з’яўляецца базай у прафесійным развіцці хлопца, дапамагае яму ў асваенні канструктарска-тэхнічных рашэнняў.

 Пакуль публікацыя рыхтавалася да друку, стала вядома, што такое ж аб’яднанне пачало працаваць у Багушэўску.

Ала ЯКАЎЛЕВА.

Фота аўтара.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Ствараць робатаў на аснове канструктара для праграміравання, задаваць ім дзеянні, выбудоўваючы спецыяльныя алгарытмы, а таксама распрацоўваць свае першыя...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика