Прадукцыя кобрынская – якасць еўрапейская. 21.by

Прадукцыя кобрынская – якасць еўрапейская

31.10.2019 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Да 80-годдзя з часу заснавання ААТ «Кобрынскі масларобна-сыраробны завод» бібліёграфамі цэнтральнай раённай бібліятэкі выдадзены бібліяграфічны паказальнік «Прадукцыя кобрынская – якасць еўрапейская».

Завод, які ў кастрычніку адзначае 80 гадоў з моманту свайго заснавання, стаў візітнай карткай нашага горада. Сёння ААТ «Кобрынскі масларобна-сыраробны завод» – адно з найбуйнейшых прадпрыемстваў малочнай прамысловасці рэспублікі па вытворчасці цвёрдых сычужных сыроў. Гэта горадаўтваральнае прадпрыемства па праву займае вядучыя пазіцыі ў малочнай галіне нашай краіны, мае велізарны патэнцыял канкурэнтаздольнасці, перспектывы да далейшага развіцця як на ўнутраным, так і на знешнім рынку.

Бібліяграфічны паказальнік выдадзены ў серыі «З гісторыі прадпрыемстваў горада». Складаецца з прадмовы, гісторыка-эканамічнага нарыса «Заўжды толькі лепшае. ААТ «Кобрынскі масларобна-сыраробны завод» 80 гадоў (1939–2019)» з раздзеламі: «Знакавыя падзеі ў гісторыі завода», «Якасць і смак – на вышыні!», «Кобрынскія сыры: заўсёды толькі лепшае!», «Па працы і гонар»; вялікага спіса крыніц. Даведачны апарат прадстаўлены алфавітным спісам перыядычных выданняў, матэрыялы з якога ўключаны ў паказальнік.

Выданне прадстаўляе ўсе выяўленыя крыніцы на беларускай і рускай мовах за 1968-2019 гг. (каля 300). Творы друку згрупаваны па відах: кнігі, брашуры, главы, раздзелы з кніг, энцыклапедычныя артыкулы; часопісныя і газетныя артыкулы; электронныя рэсурсы. Шырока прадстаўлены ілюстрацыйны матэрыял, фотаздымкі розных гадоў.

Выдадзены ў Год малой радзімы, паказальнік адрасаваны ўсім, хто займаецца вывучэннем роднага краю, цікавіцца яго гісторыяй, эканомікай, культурай.

 

Святлана Курачук, галоўны бібліёграф аддзела абслугоўвання і інфармацыі Кобрынскай цэнтральнай раённай бібліятэкі.

 

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прадукцыя кобрынская – якасць еўрапейская
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика