У жыхаркі Жабінкі ў дызелі скралі зубны пратэз. 21.by

У жыхаркі Жабінкі ў дызелі скралі зубны пратэз

12.11.2019 11:42 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


brest.mvd.gov.by

Жыхарка Жабінкі звярнулася ў міліцыю з заявай пра крадзеж, паведамляе прэс-служба УУС Брэсцкага аблвыканкама.

Жанчына распавяла, што падчас паездкі на дызель-цягніку "Лунінец — Брэст" невядомы скраў забыты ёю кашалёк, у якім былі асабістыя дакументы, грошы, банкаўскія карткі і зубны пратэз.

Як высветлілі міліцыянты, крадзеж учыніла непрацуючая 58-гадовая жыхарка Драгічына. Яна прызналася, што пабачыла ў вагоне кашалёк, які ляжаў на адным з пасажырскіх месцаў. Жанчына забрала сабе грошы, а астатняе выкінула. Яна распавяла міліцыянтам, дзе выкінула кашалёк праз акно цягніка.

Праваахоўнікі ўважліва агледзелі больш за 2 км чыгуначных шляхоў па маршруце руху цягніка, але знайшлі выкінутыя рэчы і вярнулі ўладальніцы.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
brest.mvd.gov.by Жыхарка Жабінкі звярнулася ў міліцыю з заявай пра крадзеж, паведамляе прэс-служба УУС Брэсцкага аблвыканкама. Жанчына распавяла, што падчас паездкі на...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика