17 лістапада – Дзень работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці аграпрамысловага комплексу. 21.by

17 лістапада – Дзень работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці аграпрамысловага комплексу

15.11.2019 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


17 лістапада – Дзень работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці аграпрамысловага комплексу
Паважаныя работнікі аграпрамысловага комплексу раёна, ветэраны галіны!
Сардэчна віншуем з прафесійным святам – Днём работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўваючай прамысловасці!
Сельская гаспадарка займае асаблівае месца, гэта адна з базавых галін эканомікі раёна, работа якой  уплывае на якасць жыцця людзей. Дзяржава пастаянна клапоціцца пра стварэнне ўмоў для далейшага развіцця сельскай гаспадаркі і пра надзейнае забеспячэнне харчовай бяспекі краіны.
Наша агульная задача – далейшае нарошчванне вытворчасці сельскагаспадарчай прадукцыі, арганізацыя і мадэрнізацыя тэхналагічных працэсаў, умацаванне эканомікі кожнага сельгаспрадпрыемства і як вынік – рост матэрыяльнага і  сацыяльнага дабрабыту, забеспячэнне стабільнага якаснага жыцця на сяле. Дазвольце выказаць шчырую ўдзячнасць ветэранам, а таксама тым, хто і сёння апрацоўвае палеткі, убірае ўраджай, працуе на фермах і перапрацоўчых прадпрыемствах. Дзякуй вам за нялёгкую працу, вернасць сялянскаму доўгу і невычэрпную любоў да роднай зямлі.
Няхай жыццё радуе вас і вашы сем’і шчасцем, у дамах пануе дастатак і дабрабыт. Няхай вашы рукі не ведаюць стомы, няхай побач будуць любімыя людзі і верная сяброўская падтрымка.
Са святам!
Раённы выканаўчы камітэт.
Раённы Савет дэпутатаў.
Апублікавана ў №89 ад 15.11.2019 г.
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
17 лістапада – Дзень работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці аграпрамысловага комплексу Паважаныя работнікі аграпрамысловага комплексу...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика