Выборы-2019. Досрочное голосование. Протасевичи. 21.by

Выборы-2019. Досрочное голосование. Протасевичи

15.11.2019 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

На Асіповіччыне працягваецца датэрміновае галасаванне па выбарах дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу краіны сёмага склікання.


У Пратасевіцкім сельвыканкаме, дзе размешчаны ўчастак для галасавання № 54, з 556 выбаршчыкаў на 13 чысло 35 ужо аддалі свае галасы.





У Алены Пятроўны Анюцінай салідны ўзрост — сёлета распачала адлік дзявятага дзесяцігоддзя, — але яна самастойна дабіраецца на ўчастак, бо прывыкла да ўсяго адносіцца грунтоўна і ніколі не апускаць рукі. А аптымізм толькі дапамагае ў жыцці: доўгі час яна выступала ў мастацкай самадзейнасці, выгадавала пяцёра дзяцей.









Больш людзей прыходзіць на ўчастак з 17 да 19 гадзін: жыхары Забалацця і Пратасевічаў вяртаюцца з работы. Настрой — добразычлівы. З аддаленых вёсак Паплавы і Дварок ужо ёсць папярэднія званкі — члены камісіі наведаюць гэтыя населеныя пункты непасрэдна ў дзень выбараў. А адзіная жыхарка Пабокавічаў зараз у бальніцы — там і прагаласуе.

У нядзелю перад пратасевіцкімі выбаршчыкамі выступіць узорны дзіцячы ансамбль беларускай песні і музыкі “Лянок”.

У Савецкім Доме культуры таксама ў разгары датэрміновае галасаванне. Інфармацыйны стэнд размешчаны ў памяшканні, тут адказы на ўсе пытанні, якія могуць узнікнуць.

Актыўнасць праяўляюць і гараджане. На кожным з выбарчых участкаў №№ 44 і 45, якія наведалі, свой грамадзянскі доўг выканала каля сотні чалавек. I людзі працягваюць галасаваць.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На Асіповіччыне працягваецца датэрміновае галасаванне па выбарах дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу краіны сёмага склікання. У Пратасевіцкім...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика