На Грыцкевіцкім выбарчым участку №30 удзел у выбарах прыняла абсалютная большасць выбаршчыкаў. Ужо ў 13.30 прагаласавалі 398 чалавек, або 72% ад усёй колькасці занесеных у спісы. Па закрыцці ўчастка ў выбарах прынялі ўдзел 505 чалавек, або 91,5%. Сярод іх былі і зусім юныя, і ўмудроныя жыццёвым вопытам вяскоўцы. Некаторыя з іх пайшлі з выбараў дадому з падарункамі. Гэта Сяргей Малахвей, які галасаваў упершыню, і Галіна Гуляка, што стала 100-м выбаршчыкам у асноўны дзень галасавання
Соф’я ЛЮБАНЕЦ.
Фота Алены ЛЕЎШЫК.