С каким настроением шли голосовать жители Миорщины. 21.by

С каким настроением шли голосовать жители Миорщины

19.11.2019 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

>

 Доўгі парламенцкі марафон завяршыўся. На тэрыторыі Міёрскага раёна выбары адбыліся на 21 участку па выбарах дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання па Полацкай сельскай выбарчай акрузе № 28. Прагаласавалі 79,3 % ад агульнай колькасці выбаршчыкаў. Хутка акруговая камісія падвядзе канчатковыя вынікі. А пакуль узгадаем пра настрой, з якім ішлі галасаваць 17 лістапада. 

 На Дзісенскім участку, які размясціўся ў гарадскім Цэнтры культуры, цеплыня і добразычлівасць членаў камісіі, бадзёрасць духу выбаршчыкаў прыкмячаліся з парога. Для добрага настрою гучала музыка. А канцэрт дарослых і юных салістаў, танцораў і баяністаў сабраў аншлаг. Тут традыцыйна выбары не столькі палітычная, колькі культурная падзея з чаканнем і верай захаваць і памножыць найлепшы вопыт. Таму адчуць незвычайную атмасферу важнай даты імкнуцца сем’ямі.

  – На што будзем разлічваць пасля галасавання? На лепшую будучыню для нашых дзяцей, – адказвае Андрэй Мароз, ківаючы на сямімесячную Маргарыту на руках. – Каб у трох нашых дачушак усё складвалася найлепшым чынам.

Елізавета і Ксенія цешаць бацькоў поспехамі ў вучобе. Развіваюцца ў гуртках, якія дзейнічаюць на базе ГЦК. Вакальны нумар заяўлены ў канцэртнай праграме. Дзяўчынкам – у грымёрку, бацькам – у кабінку для галасавання, каб канчаткова вызначыцца з выбарам. Андрэй першы ставіць птушку і нясе бюлетэнь у урну. Алеся чакае ля шырмы. Тым часам маленькую Маргарыту забаўляюць члены камісіі.


  Стартавалі выбары роўна ў 8 гадзін. Як расказаў старшыня ўчастковай камісіі Аляксей Астукевіч, святочная, у добрым настроі першай прагаласавала Людміла Лукашэвіч. Астатнія ў нядзельны дзень спалі даўжэй. Масава і актыўна пачалі падцягвацца на ўчастак каля 10.00. Да 13 гадзін ужо палова выбаршчыкаў са спісаў прагаласавалі. Перад канцэртам самы ажыятаж. На развітанне абменьваліся добрым настроем з членамі камісіі, кідалі прывітанні толькі што прыбыўшым суседзям. Ажыўленыя дыскусіі назіраліся ля выставы «Дзісна на старых фотаздымках».


  Пакуль не распачаўся канцэрт, дзве сяброўкі мудрага ўзросту дамаўляюцца падыхаць свежым паветрам, заадно размяцца на трэнажорах.


– Якім бачыце дэпутата парламента па нашай акрузе? – пытаюся наўздагон.
– Маладым, дзелавым, каб мог адстойваць інтарэсы сваіх выбаршчыкаў. І рабіць гэта не толькі на ўзроўні законапраектаў, але і ў цэлым прадстаўляць наш раён на ўзроўні краіны, – упэўнена заявіла адна з іх. – Мы шмат працавалі, звыш 40 гадоў стажу маем, значны ўнёсак зрабілі, каб дзецям і ўнукам у нашай Дзісне жылося лепш. Разлічваем на паляпшэнне інфраструктуры, развіццё новых вытворчасцей.


  – Дэпутаты павінны быць для народа, каб слухалі і чулі праблемы людзей, – дадала сяброўка.
Дзісенцы ведалі, за каго канкрэтна ішлі галасаваць. Каму, калі што, задаваць пытанні. Аднак прызналіся, што інфармацыі пра кандыдатаў хацелі больш: не ўсе падзяліліся ідэямі і планамі, як будуць імкнуцца паляпшаць жыццё выбаршчыкаў.

  Да камісіі –
праз буфет
Буфет з пашыраным асартыментам тавараў пры ўваходзе на ўчастак для галасавання – добрая спакуса. Водар, багацце страў і выпечкі, іх апетытны выгляд прымушалі спыніцца амаль кожнага на паўшляху да ўчастковай камісіі.


 – Усё свежанькае, смачнае, недарагое, – рэкламуе вядучы таваравед Ушацкага райспажыўтаварыства Наталля Чабатар. – Нашы работнікі грамадскага харчавання ўсю ноч выпякалі. Сёння ў шэсць гадзін раніцы з Ушач даставілі вашым прадаўцам.
– Прысядзьце за свабодны столік, гарачанькай гарбаты згатуем.
– З дарогі не нашкодзіць, – наперабой прапануюць буфетчыцы Жанна Левашкевіч і Зінаіда Пазік. Добрыя з іх прамоўтары – адмовіць цяжка.


 Жанчыны працуюць у магазіне «Дзвіна», што насупраць праз дарогу ад ГЦК. У дзень выбараў завіхаюцца з сямі гадзін. Вядучы таваравед іх нахвальвае: зацікаўленыя ў рабоце, умеюць павышаць пакупніцкі попыт. Супрацоўнічаць з імі адно задавальненне.
За адным са столікаў размясціліся тата з дачушкамі. Хутка Ясеніі і Сафіі выходзіць на сцэну, хвалююцца. Шкада, што мама не ўбачыць выступленне. Яна ў раддоме з маленькім брацікам. Новы грамадзянін краіны нарадзіўся напярэдадні важнай палітычнай падзеі.


 Пра сябе Руслан Свяцкі расказаў, што родам з Ліпантаў. Нейкі час працаваў у вялікім горадзе, але вярнуўся, каб атабарыцца ў Дзісне. Па адукацыі электрык, яго працоўным месцам стала ЛВДС «Дзісна». Ёсць дах над галавой: сям’я адрэстаўрыравала палову дома, дзе жыў дзядуля. Ніякіх шкадаванняў няма, больш хвалююць грамадскія пытанні.


 – Выбіраць дэпутата заўсёды няпроста, – прызнаецца шматдзетны тата. – Хочацца адчуць клопат, каб не згасала жыццё на перыферыі, болела працоўных месц. Тады і ў Дзісне моладзь будзе заставацца з задавальненнем. Спакайнейшага месца, дзе можна жыць і гадаваць дзяцей, няма. Тут многім падабаецца.


 Дзяўчынкі паспяшаліся за кулісы. Тата пайшоў у глядзельную залу, заставалася некалькі свабодных крэслаў. Яркі культурны праменад для дзісенскіх выбаршчыкаў распачаўся ў 14 гадзін. Лёгка, душэўна, узнёсла. Публіка завялася з першых нот, адгукалася гарачымі апладысментамі і гучнымі воклічамі. У праграму «О, край родны, край прыгожы» ўвайшла разнастайная палітра сольных і танцавальных нумароў, сярод якіх пераважала патрыятычная тэматыка.


– У нас не бывае дрэнных канцэртаў, – заўважыла маладая суседка з гледачоў. – Любім мясцовых салістаў, асабліва Ядвігу Ганебную. Цешаць нас у танцах і песнях нашы дзеці. Для развіцця культурнага жыцця ініцыятар і энтузіяст Аляксей Астукевіч робіць усё. Пад яго дырыжыраваннем і выбары для нас – вялікае свята. Ёсць на каго разлічваць у сваім асяродку, спадзяёмся на клопат і з боку выбранага дэпутата.

Фотаматэрыял Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

Наталія СТАНКЕВІЧ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
 Доўгі парламенцкі марафон завяршыўся. На тэрыторыі Міёрскага раёна выбары адбыліся на 21 участку па выбарах дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика