З блакнотам па раёне. Вёска Старына. 21.by

З блакнотам па раёне. Вёска Старына

26.11.2019 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Ніхто з мясцовых дакладна не ведае, чаму вёска называецца іменна Старына. Меркаванняў наконт гэтага шмат. І адно з іх, якое выказала падчас нашай размовы Ульяна Максімаўна Сокал, падалося найбольш слушным. Колісь тут было шмат магутных вячыстых дубоў. Менавіта яны асацыіраваліся ў людзей са словамі “стары, старажытны”. Магчыма, так і з’явілася назва вёскі.

А вось што пра Старыну сказана ў кнізе “Памяць. Глускі раён”: “Вёска ў Клятнянскім сельсавеце (з 2013 года ў складзе Хваставіцкага сельсавета. — Аўт.). Вядома з XIX ст. У 1897 г. хутар, 1 двор, 6 жыхароў, у Глускай воласці Бабруйскага павета. У пачатку XX ст. вёска ў Гарадоцкай воласці Бабруйскага павета, 6 двароў, 25 жыхароў. У 1917 хутар, 1 двор, 6 жыхароў, у Глускай воласці Бабруйскага павета. У 1931 г. арганізаваны калгас “Новае жыццё”, які ў 1937 г. меў 385 га сельскагаспадарчых угоддзяў, у тым ліку 150 га ворнай зямлі, аб’ядноўваў 68 гаспадарак. У 1996 г. 48 двароў, 98 жыхароў, у складзе калгаса “Гвардыя”.

Жыццё не стаіць на месцы, падзеі змяняюць адна адну. Мы бачым, як Старына спачатку была хутарам, потым невялікай вёскай, як то меней, то болей станавілася яе жыхароў. Яна і разраслася дзякуючы хутарам. “Перад вайной Старыны лічы што не было, усяго некалькі дамоў, — успамінае Ульяна Сокал. — Наша сям’я жыла за шэсць кіламетраў ад Старыны — на хутары ў Яменцах. Дабірацца туды было складана, вакол грузкія брады. Бацькі яшчэ неяк хадзілі, а мы, дзеці, — ніяк. Памятаю, мае сёстры, якія вельмі хацелі вучыцца, памкнуліся прайсці па кладках, каб трапіць у школу. Выйсці з грузкасці так і не змаглі, школа так і засталася марай. Не ведаю, колькі б мы яшчэ жылі ў такой глушы, каб не сітуацыя, якая кардынальна змяніла наша існаванне. Аднойчы прыйшлі да нас нейкія людзі і загадалі перасяляцца. Добраахвотна мы не хацелі гэтага рабіць, дык яны ўзялі і спусцілі дах на нашай хаце. Тут ужо хочаш не хочаш, а мусіш з’ехаць. Праўда, яшчэ некаторы час заставаліся на сваёй сядзібе. Есці па-ранейшаму гатавалі ў печы, толькі пад адкрытым небам, а жылі ў склепе. Неяк у адзін з вечароў да нас завітаў старац. Не ведаю толькі, як яму ўдалося пераадолець такі няпросты шлях, бо чалавек гэты быў сляпы. Пачаставалі яго, як маглі, разгаварыліся, і тут ён кажа: “Ведаю, чаго вас зганяюць разам. Вайна хутка будзе”. Гэтыя яго словы запомніліся на ўсё жыццё. Неўзабаве і мы пакінулі Яменцы. Спачатку рэшткі хаты скінулі ў Сельцах, а потым перавезлі ў Старыну. Нам, хто перабраўся аднымі з першых, выдзелілі 60 сотак зямлі, а хто пераехаў пазней — атрымаў толькі 30 сотак.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Ніхто з мясцовых дакладна не ведае, чаму вёска называецца іменна Старына. Меркаванняў наконт гэтага шмат. І адно з іх, якое выказала падчас нашай размовы Ульяна...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика