Падазраваны ў крадзяжы павесіў на аўтамабіль нумары ад сваёй іншай машыны
01.12.2019 11:46
—
Разное
|
![]() t.me/pressmvd Падазраваны ў крадзяжы перад паездкай на “справу” замяніў ў машыне рэгістрацыйныя знакі. Аднак “новыя” нумары належылі іншаму аўтамабілю мужчыны. Пра кур’ёзны выпадак 26 лістапада ў міліцыю звярнулася мінчанка, якая заявіла, што з яе лецішча ў Дзяржынскім раёне скралі будаўнічыя матэрыялы, інструменты і бытавую тэхніку. На месцы здарэння аператыўнікі выявілі пашкоджаны шклопакет, праз які праніклі ў дом, свежыя сляды абутку і аўтамабільных шын. Пазней высветлілася, што такім жа спосабам забраліся і ў лазню на суседнім участку, адкуль таксама зніклі інструменты. На камеру відэаназірання трапіў аўтамабіль Audi меркаванага злачынцы, на якім былі рэгістрацыйныя знакамі ад іншай іншамаркі. Пазней аказалася, што абодва аўтамабіля належалі 32-гадоваму жыхару Дзяржынска. Выявіць, дзе жыве канспіратар-недарэка, ужо было не складана. Па месцы жыхарства мужчыны праваахоўнікі знайшлі і Audi (ужо на сваіх нумарах), і частку скрадзенага. Нешта ён ужо паспеў прадаць праз інтэрнет. Мужчына затрыманы па падазрэнні ў здзяйсненні пяці падобных эпізодаў крадзяжу з агульнай шкодай у 10 тысяч рублёў. Падазраваны ўжо быў судзімы за такія ж дзеянні.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
t.me/pressmvd Падазраваны ў крадзяжы перад паездкай на “справу” замяніў ў машыне рэгістрацыйныя знакі. Аднак “новыя” нумары належылі іншаму аўтамабілю мужчыны. Пра...
|
|