Стасункі і правілы паводзінаў у кібер-прасторы абмяркуюць у Берасці – 7 снежня
02.12.2019 18:58
—
Разное
|
Развіццё сеціва вымагае новых падыходаў да карыстання ім. Найперш гэта тычыцца дзяцей і падлеткаў, якія вельмі часта сутыкаюцца з небяспекай у інтэрнэт-прасторы. Кампанія “Будзьма беларусамі!” запрашае на адмысловае ток-шоў у межах праекта “Маё права”, якое адбудзецца 7 снежня ў Берасці, каб разам абмеркаваць стасункі ў кібер-прасторы. Падчас дыскусіі разам з экспертамі паспрабуем знайсці адказы на пытанні : - што такое digital-гігіена? - як пазбегнуць кібер-булінгу? - якія асноўныя правілы ўласнай бяспекі? Спецыяльныя госці ток-шоў: – Марына Сосніна (псіхолаг-практык, выпускніца міжнароднага курсу "Як перадухіліць гвалт і кібер-булінг ва ўстановах адукацыі"; трэнерка па міжнароднай адукацыйнай праграме "Жыццёвыя навыкі і працаўладкаванне: трэнінгі для моладзі") – Віталь Каратыш (заснавальнік і каардынатар некамерцыйнага праекта па развіццю крытычнага мыслення і супрацьстаяння фэйкам, кіраўнік аддзела сацыялагічных даследаванняў у лабалаторыі "НОВАК") Да ўдзелу запрашаюцца падлеткі, бацькі, настаўнікі і ўсе, хто мае жаданне навучыцца правільнай і бяспечнай камунікацыі ў сеціве. Ток-шоў "Стасункі ў кібер-прасторы: правілы паводзінаў" Агенцтва рэгіянальнага развіцця “Дзедзіч” (Брэст, вул. Маякоўскага, 46-1) 7 снежня Пачатак а 12-й Уваход вольны!
Главная
| Новости
| Газеты
| Бизнес Инфо
| Справки
| Знакомства
| Знакомства2
| Гороскоп
| Анекдоты
|
© 2004-2020 21.by
|