Гарадоцкія ратавальнікі выцягнулі лася, які праваліўся пад лёд. 21.by

Гарадоцкія ратавальнікі выцягнулі лася, які праваліўся пад лёд

03.12.2019 10:40 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Ратавальнікі дапамаглі ласю, які праваліўся пад лёд / mchs.gov.by

1 снежня ў 14:00 да гарадоцкіх ратавальнікаў звярнуўся дырэктар раённага таварыства паляўнічых і рыбаловаў. Ён расказаў, што на возеры Чарнова каля вёскі Лука пад лёд праваліўся лось, піша прэс-служба МНС.

Прыбыўшы на месца выкліку, ратавальнікі пабачылі, што лось знаходзіцца за 250 метраў ад берага пад лёдам і сам выбрацца не можа. З дапамогай гідратэрмакасцюма і дошкі для ратавання людзі выцягнулі жывёлу з вады. Лось сышоў у лес, ветэрынарная дапамога яму не спатрэбілася.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Ратавальнікі дапамаглі ласю, які праваліўся пад лёд / mchs.gov.by 1 снежня ў 14:00 да гарадоцкіх ратавальнікаў звярнуўся дырэктар раённага таварыства паляўнічых і...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика