Асіповічы: хроніка здарэнняў
04.12.2019
—
Разное
|
Супрацоўнікамі АДАІ РАУС на мінулым тыдні зарэгістравана 3 ДТЗ, папярэджана 85 правапарушэнняў, да адказнасці прыцягнуты 3 “бяспраўнікі”, 31 пешаход і веласіпедыст, з іх 14 — за невыкарыстанне святлоадбіваючых элементаў. Падчас прафілактычнай акцыі “Лепшы цюнінг для машын — устаноўка зімовых шын!”, што працягнецца да 4 снежня, аштрафаваны вадзіцель, які пагардзіў заменай гумы і рызыкаваў не толькі сваім здароўем і жыццём, але і падвяргаў небяспецы іншых удзельнікаў дарожнага руху. Аддзелам Дэпартамента аховы да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнута па 4 асобы, якія з’яўляліся ў грамадскіх месцах у нецвярозым выглядзе ці парушылі правілы дарожнага руху, па 2 — здзейснілі дробныя крадзяжы ці хуліганства, 4 — учынілі іншыя супрацьпраўныя дзеянні. Як паведамілі ў РАНС, 30 лістапада ў пас. Леніна Вяззеўскага сельсавета агнём пашкоджаны лазня і летні душ. ІАЖіРС складзена 2 адміністрацыйныя пратаколы за парушэнне правілаў рыбалоўства; па матэрыялах інспекцыі ўзбуджана крымінальная справа па факце транспарціроўкі дзіка. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Супрацоўнікамі АДАІ РАУС на мінулым тыдні зарэгістравана 3 ДТЗ, папярэджана 85 правапарушэнняў, да адказнасці прыцягнуты 3 “бяспраўнікі”, 31 пешаход і...
|
|