У рамках першага этапу акцыі «Бяспечны Новы год!» работнікі Буда-Кашалёўскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях наведалі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. 21.by

У рамках першага этапу акцыі «Бяспечны Новы год!» работнікі Буда-Кашалёўскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях наведалі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва

10.12.2019 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Новы год,  напэўна, самае  яркае свята. Яскравымі гірляндамі асвятляюцца не толькі ёлкі ў кожнай кватэры, але і вуліцы ўсіх населеных пунктаў. А яшчэ ў навагоднюю ноч выкарыстоўваецца вельмі вялікая колькасць піратэхнікі, больш, чым за ўвесь папярэдні перыяд.  Кожны з нас стараецца зрабіць свята ярчэй, так бы мовіць, дадаць да яго агеньчыку. Таму пераднавагодні перыяд суправаджаецца рэзкім павелічэннем колькасці пажараў і траўмаў у выніку парушэння правілаў пажарнай бяспекі пры падрыхтоўцы да святаў, неасцярожнага абыходжання з піратэхнічнымі вырабамі. Для таго, каб папярэдзіць надзвычайныя сітуацыі з падобнымі наступствамі, работнікі Буда-Кашалёўскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях у рамках першага этапу акцыі «Бяспечны Новы год!» наведалі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Буда-Кашалёўскага раёна.

         У першай частцы мерапрыемства ратавальнікі правялі не толькі змястоўную і пазнавальную інтэрактыўную гутарку з дэманстрацыяй відэафільмаў, але і розныя тэматычныя віктарыны па асновах бяспекі жыццядзейнасці падчас навагодніх святаў з уручэннем буклетаў «Бяспечны новы год».




           У другой частцы з канцэртам выступіў фальклорны калектыў «Вяснянка» тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва.


          У завяршэнне  ратавальнікі павіншавалі прысутных з надыходзячым Новым годам, пажадалі шчасця, здароўя і бяспечнай святочнай ілюмінацыі.

Па інфармацыі РАНС

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Новы год,  напэўна, самае  яркае свята. Яскравымі гірляндамі асвятляюцца не толькі ёлкі ў кожнай кватэры, але і вуліцы ўсіх населеных пунктаў. А яшчэ ў... ...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика