Приятное знакомство с «Ганной». В Ушачах появилась новая торговая точка
13.12.2019
—
Разное
|
Віцебская бройлерная птушкафабрыка “Ганна” з’яўляецца адным з брэндаў Прыдзвіння. Днямі яна ў трэці раз запар прызнана лаўрэатам рэспубліканскай прэміі спажывецкага прызнання “Народная марка”, а генеральны дырэктар таварыства Ганна Норкус мае званне “Чалавек года Віцебшчыны 2018”. Прадпрыемства нарошчвае аб’ёмы вытворчасці, рэалізуе буйныя інвестыцыйныя праекты, экспартуе прадукцыю ў 9 краін свету, асабліва інтэнсіўна асвойвае кітайскі рынак. Але ж, канечне, найперш задавольвае патрэбы айчынных пакупнікоў: асноўная частка з больш чым 70 аб’ектаў фірменнай гандлёвай сеткі “Ганна” размешчана ў беларускіх гарадах і пасёлках. Нядаўна да яе далучыліся і Ушачы: 28 лістапада ў памяшканні былога магазіна “Хачмас” адкрыўся павільён птушкафабрыкі. Мінула літаральна некалькі дзён, а гандлёвая кропка ўжо займела пастаянных пакупнікоў. Мяса птушкі ў райцэнтры можна набыць у многіх крамах, чым жа мяркуе прывабліваць “Ганна”? Пра гэта пацікавіліся ў яе загадчыка Наталлі Сцяпанаўны Тарасевіч. “Па-першае, фірменнай якасцю тавару і шырокім выбарам. Прадукцыю нам завозяць тройчы на тыдзень – па аўторках, чацвяргах і суботах, таму можам аператыўна заказваць тое, што хутка разбіраюць. Пакупнікі ўжо зарыентаваліся і даюць нам заяўкі на любімую прадукцыю. Вось, напрыклад, бачыце ў секцыі паўфабрыкатаў засталася ўсяго адна ўпакоўка рулецікаў “Дамашні ласунак” – гэта навінка асартыменту прыйшлася ўшачанам да спадобы. Тое ж магу сказаць і пра ахалоджаную замарынаваную курыцу грыль: памясціў у духоўку – і гатова святочная вячэра”. “А яшчэ кліентаў прывабліваюць шматлікія скідкі, мы ж, канечне, падказваем, раім, што выгадней набыць, – далучаецца да размовы прадавец Таццяна Аляксандраўна Севярын. – Вось, напрыклад, дзіцячыя сасіскі “Банзай”, якія каштуюць 7.71, учора па акцыі былі амаль на два рублі дзешавей, сёння ж выгадна ўзяць вараную “Доктарскую” каўбасу па 5.55”. А вось ушачанка Надзея Стэфанаўна Труфанава (на здымку) зайшла ў “Ганну”, каб купіць хлеб. Ёсць тут, прынамсі, і малочка, і бакалея, і іншы харчовы тавар. “Вельмі зручная кропка!” – лаканічна сфармулявала свае ўражанні пакупніца. І з ёй цяжка не пагадзіцца. Наталля БАГДАНОВІЧ. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Віцебская бройлерная птушкафабрыка “Ганна” з’яўляецца адным з брэндаў Прыдзвіння. Днямі яна ў трэці раз запар прызнана лаўрэатам рэспубліканскай прэміі...
|
|