У першай палове тыдня чакаецца пахмурнае надвор’е, туман, тэмпература паветра вышэй за нуль, без ападкаў.
17 снежня, у аўторак, будзе панаваць суцэльная воблачнасць, увечары — туман і пагаршэнне бачнасці на дарозе. Будзьце пільнымі! Ападкаў не прадбачыцца, вецер — паўднёва-заходні, да 6 метраў за секунду. Удзень — 5…6 градусаў вышэй за нуль, ноччу — 3…4 цяпла.
У сераду — таксама воблачна, раніцай — туман. Дождж і снег не прагназуюцца. Вецер — пераменных напрамкаў, да 7 м/с. Дзённая тэмпература — 5…7 градусаў са знакам “+”, уначы — +4…+6 °С.
Суцэльную воблачнасць і смугу абяцаюць спецыялісты і ў чацвер, але зноў без ападкаў. Вецер — заходні, да 8 м/с, парывы — да 12. Удзень — +4…+5 °С, ноччу — каля 1 градуса вышэй за нуль.
У пятніцу характар надвор’я не зменіцца. Дзённая тэмпература — +2…+3 °С. Паўднёва-ўсходні вецер — да 7 м/с. Уначы — +2…+3 °С.
Пра надвор’е на выхадныя чытайце ў наступным нумары газеты.
“НН”.