У пятніцу адзначыла 80-годдзе СШ № 1 г. Асіповічы імя Б.М. Дзмітрыева. 21.by

У пятніцу адзначыла 80-годдзе СШ № 1 г. Асіповічы імя Б.М. Дзмітрыева

17.12.2019 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Вялікае бачыцца здалёк

Калі б існаваў інструмент, дазваляючы вызначыць  удзельную вагу ўстановы ў навучальнай прасторы, то лідарам на Асіповіччыне пэўна была б СШ № 1 — адна са старэйшых і самая шматлікая па колькасці вучняў. У райцэнтры складана знайсці сям’ю, якая б не мела якога-небудзь дачынення да першай, таму не стала дзіўным і тое, што ў пятніцу ў школьнай актавай зале не было дзе яблыку ўпасці: на дзень нараджэння альма-матар сабраўся калектыў і калегі са школ горада і раёна, ветэраны працы, вучні сённяшнія і ўчарашнія і, канечне, ганаровыя госці. Школа падрыхтавалася да падзеі належным чынам: фае другога паверха заняў імправізаваны “альбом” на ўсю сцяну, дзе выпускнікі розных гадоў маглі знайсці свае здымкі, дзейнічалі 2 фотазоны, убачыў свет спецыяльны выпуск выдання “Школьная краіна”, ну і, зразумела, быў напісаны цікавы сцэнарый, адрэпеціраваны канцэртныя нумары і набыты яркія кветкі.

У сваім прывітальным слове першы намеснік старшыні райвыканкама Сяргей Ананіч пажадаў калектыву, каб установа заўсёды і ва ўсіх справах была толькі першай. Ганаровую грамату райвыканкама атрымала дырэктар Ірына Сяргейчык, а Падзячныя лісты — настаўнікі-філолагі Таццяна Малыхіна і Уладзімір Паркалаў. Ганаровыя граматы Міністэрства адукацыі прызначаліся педагогам Таццяне Баршчэўскай і Алене Дзюбіч.

Цёпла віншавала калектыў начальнік аддзела па адукацыі Наталля Шаўчэнка. Яна ўручыла Падзячныя лісты структурнага падраздзялення майстрам справы, якія аддалі школе не адзін дзясятак гадоў, Святлане Бычанок, Рыме Захаркінай, Наталлі Кузьміч, Ірыне Лазоўскай, Святлане Нямцовай, а Ганаровыя граматы галоўнага ўпраўлення па адукацыі Магілёўскага аблвыканкама — намесніку дырэктара Аксане Кашковай і настаўнікам пачатковых класаў Людміле Стэльмах і Ірыне Цісецкай. Грамадскім аб’яднаннем “Белая Русь” адзначаны Надзея Рэкіш і Ірына Ленюскі.



Да віншаванняў далучыўся і прафесійны саюз. Старшыня райкама галіновага прафсаюза Алена Кулакоў-   ская ўзнагародзіла Ірыну Лук’яненка, Вольгу Тарасік і Святлану Казачонак. А сацыяльны партнёр — дырэктар установы — уручыла Ганаровыя граматы СШ № 1 Алене Дораш, Алегу Падневічу, Лаліце Скрагінай і Уладзіміру Шору — у гэтым спісе не толькі прадстаўнікі педагагічнай кагорты.

Шчыра вітала зала былых кіраўнікоў Алу Ліхачову і Сяргея Сувеева — адчувалася, што іх тут памятаюць, паважаюць і любяць. І пачуцці гэтыя ўзаемныя. Ранейшым дырэктарам прыемна было адзначыць, што ў школе актыўна ўмацоўваецца матэрыяльна-тэхнічная база, установа ідзе ў нагу з часам у развіцці ІТ-тэхналогій, а бацькоўская грамадскасць і арганізацыі-шэфы ў гэтым дапамагаюць.

Вёўся цікавы дыялог і з былымі завучамі, чый уклад у арганізацыю навучальнага і выхаваўчага працэсу цяжка пераацаніць. У свой час СШ № 1 стала эксперыментальнай пляцоўкай апераджальнага, дыферэнцыраванага навучання. Першыя матэматычныя і ліцэйскія класы таксама ствараліся тут. Гэта адзіная ў раёне школа, дзе сёння выкладаецца 3 замежныя мовы. Зараз установа ўдзельнічае ў рэспубліканскім пілотным праекце па самастойным фінансаванні. Апошняя прыемная навіна: школа заняла III месца ў абласным аглядзе-конкурсе на лепшую арганізацыю харчавання.

Хапіла ў гэты вечар усяго: і ўспамінаў, і шчырых слоў удзячнасці ад вучняў і бацькоў, і шматлікіх пажаданняў. Ужо з самага пачатку ўрачысты тон сустрэчы задаў гімн школы, які з’явіўся толькі сёлета. Цікавым момантам сталі і відэавіншаванні былых вучняў з розных краін свету: Францыі, Іспаніі, Англіі, ЗША. Аб тым, што школа заўсёды выхоўвала асоб з шырокім светапоглядам і схільнасцю да творчасці, сведчылі і паказаныя на сцэне нумары мастацкай самадзейнасці. Так, вядомымі ў раёне калектывамі “Дзівакі”, “Асарці”, “Куццякі”, якія выступалі на ўрачыстасці, кіруюць былыя вучні СШ № 1 Ала Пінчук, Яўгенія Строк і Алена Грышановіч. Асабліва ганарыцца школа і вяртаннем у педагагічны калектыў        17 выпускнікоў, што пацвярджае высокае майстэрства іх настаўнікаў.

…80-годдзе стала чарговай перагорнутай старонкай слаўнай гісторыі ўстановы. Няхай жа і будучы час уносіць у школьны летапіс толькі станоўчыя падзеі і новыя дасягненні!





































 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Вялікае бачыцца здалёк Калі б існаваў інструмент, дазваляючы вызначыць  удзельную вагу ўстановы ў навучальнай прасторы, то лідарам на Асіповіччыне пэўна была б...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика