ПАЛАЖЭННЕ
аб Брэсцкім абласным літаратурным конкурсе
маладых пісьменнікаў “Адкрыццё”
Агульнае палажэнне
Абласны літаратурны конкурс “Адкрыццё” праводзіцца Брэсцкім абласным аддзяленнем Саюза пісьменнікаў Беларусі сумесна з Галоўным упраўленнем ідэалагічнай работы і па справах моладзі Брэсцкага аблвыканкама.
- Мэты конкурсу:
Падтрымка таленавітай і адоранай моладзі. Прыцягненне ўвагі да тэмы патрыятызму, папулярызацыя духоўных і культурна-гістарычных каштоўнасцяў.
- Удзельнікі конкурсу:
Да ўдзелу ў абласным літаратурным конкурсе “Адкрыццё” запрашаюцца вучні 10-11 класаў устаноў сярэдняй адукацыі Брэсцкай вобласці і моладзь да 35 гадоў. 3. Намінацыі: Конкурс праходзіць ў трох намінацыях на беларускай і рускай мовах: 1. «Беларусь – мая маці і мова, паветра і хлеб” (Пімен Панчанка) – разглядаюцца вершы, прысвечаныя Радзіме. 2. “I спеліцца ў душы Купалавае слова» (Яўгенія Янішчыц)” – разглядаюцца вершы вольнай тэматыкі. 3. “Добра быць у дарозе, якую ты сам сабе выбіраеш” (Якуб Колас) – конкурс эсэ ( да 5000 знакаў). У кожнай намінацыі ў дзвюх узроставых катэгорыях (15-25 гадоў, 25-35 гадоў) вылучаюцца пераможцы: 1-е, 2-е, 3-е месцы.
- Умовы, тэрміны і парадак правядзення конкурсу:
Літаратурныя творы прымаюцца на конкурс
з 1 студзеня па 1 сакавіка 2020 года.
У склад журы ўваходзяць знакамітыя пісьменнікі, журналісты, літаратуразнаўцы.
Па выніках конкурсу лепшыя творы будуць апублікаваны на старонках літаратурнага зборніка “Адкрыццё”, пераможцы будуць узнагароджаны дыпломамі і прызамі падчас абласнога свята “Адкрыццё”.
- Работы неабходна накіроўваць на адрас Брэсцкага абласнога аддзялення “Саюз пісьменнікаў Беларусі”.
224013, г.Брэст, праспект Машэрава, 75\1, к. 605.
Работы, дасланыя пасля ўказанага тэрміну, не разглядаюцца.
Дасланыя матэрыялы не рэцэнзуюцца і не вяртаюцца.
На тытульным лісце неабходна ўказаць:
– прозвішча, імя, імя па бацьку;
– дату нараджэння;
– месца працы або вучобы;
– адрас для перапіскі;
– нумар кантактнага тэлефона;
– е-mail (калі ёсць).
Старшыня аргкамітэта літаратурнага конкурсу “Адкрыццё” Дземідовіч Таццяна Анатольеўна – е-mail c@writers.by