АМАП штурмаваў кватэру, у якой пенсіянер утрымліваў цяжкахворую жонку. 21.by

АМАП штурмаваў кватэру, у якой пенсіянер утрымліваў цяжкахворую жонку

19.12.2019 15:36 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Штурм / Скрыншот з відэа МУС

У Магілёве АМАП штурмаваў кватэру, у якой пенсіянер утрымліваў сваю  цяжкахворую жонку. Як інфармуе ў Telegram прэс-служба МУС, мужчына забарыкадаваўся ў кватэры і паводзіў сябе агрэсіўна — пагражаў міліцыянерам металічнымі прадметамі.

Здарэнне адбылося 18 снежня. Аперацыя пачалася пасля таго, як у магілёўскую міліцыю звярнуўся мясцовы жыхар. Паводле яго слоў, 67-гадовы бацька не пускае яго ў кватэру, у якой знаходзіцца 68-гадовая маці, якая цяжка хварэе і ўжо некалькі гадоў не падымаецца з ложка. Па словах заяўніка, у бацькі псіхічнае захворванне.

Спачатку на месца прыбылі ўчастковы інспектар, нарад міліцыі і псіхіятрычная брыгада. Але мужчына адмаўляўся ўпусціць хаця б лекараў для агляду жонкі. Тады выклікалі АМАП і было прыныта рашэнне аб правядзенні спецаперацыі. Адна група ўварвалася ў пакой, дзе знаходзіўся гаспадар кватэры з хворай жонкай, праз дзверы, іншая кантралявала вокны.

Пенсіянера затрымалі і завезлі ў бальніцу. Яго жонка не пацярпела, але яе давялося шпіталізаваць.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Штурм / Скрыншот з відэа МУС У Магілёве АМАП штурмаваў кватэру, у якой пенсіянер утрымліваў сваю  цяжкахворую жонку. Як інфармуе ў Telegram прэс-служба МУС, мужчына...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика