Лідскі таксовец прыняў роды ў пасажыркі проста ў аўтамабілі
27.12.2019 16:26
—
Разное
|
Таксоўка ў Лідзе / newgrodno.by У ноч на 27 снежня ў Лідзе таксовец быў вымушаны прыняць роды ў пасажыркі проста ў аўтамабілі, Жанчына выклікала таксоўку ў Бярозаўку, каб адтуль ехаць у радзільню. Па дарозе яна заехала да сваіх бацькоў у мікрараён Індустрыяльны, каб пакінуць там дачку. Калі да бацькоўскага дома заставалася літаральна некалькі метраў, у жанчыны пачаліся роды. Кіроўца не разгубіўся і як мог прыняў роды. Потым ён ухутаў нованароаджаную дзяўчынку ў сваю кофту і выклікаў хуткую дапамогу. Лекары абрэзалі пупавіну і павезлі маму і з нованароджанай дачкой у радзільню. Паведамляецца, што з імі ўсё добра. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Таксоўка ў Лідзе / newgrodno.by У ноч на 27 снежня ў Лідзе таксовец быў вымушаны прыняць роды ў пасажыркі проста ў аўтамабілі, піша newgrodno.by. Жанчына выклікала таксоўку ў...
|
|